Паўночна-Тэхаскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэнтан у штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка Універсітэт прапануе 112 бакалаўрскіх, 94 магістарскіх і 38 доктарскіх праграм. З моманту свайго стварэння ў 1890 годзе ўніверсітэт ператварыўся ў адзін з буйнейшых універсітэтаў ЗША. Ён з'яўляецца чацвёртым па велічыні універсітэтам Тэхаса. Гэта галоўная ўстанова аднайменнай універсітэцкай сістэмы. Універсітэт таксама прызначаны Міністэрствам адукацыі ЗША як установа для іспанамоўных грамадзян і ўстанова для нацыянальных меншасцей.
Структура Каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук Каледж прыродазнаўчых навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж інфармацыі Каледж мерчандайзінгу, гасціннасці і турызму Каледж музыкі Каледж здароўя і дзяржаўнай службы Каледж візуальных мастацтваў і дызайну Ганаровы каледж Школа журналістыкі Акадэмія матэматыкі і прыродазнаўчых навук Школа аспірантуры Інстытут інтэнсіўнага вывучэння англійскай мовы
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса