«Сокі цаліны» — раман Цішкі Гартнага і першы беларускамоўны раман.
Твор пісаўся на працягу 1914—1929 гадоў і быў высока ацэнены тагачаснай крытыкай.
Сюжэт У рамане аўтар паказаў шляхі фарміравання характару рэвалюцыйнага змагара, узняў некранутыя пласты народнага жыцця, разгарнуў шырокія малюнкі заводскіх будняў, стварыў яскравыя вобразы сялян-местачкоўцаў.
Ацэнкі Вельмі шанаваў раман «Сокі цаліны» Іван Мележ, аўтар «Людзей на балоце».
Канстанцін Касяк заўважае пэўнае падабенства паміж «Сокамі цаліны» і «Плёнамі зямлі» дацкага пісьменніка і лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1920) Кнута Гамсуна.
Паводле Вікторыі Аскера-Дубовіч, Цішка Гартны «сваім раманам увёў у нацыянальную беларускую літаратуру новага героя — прадстаўніка рабочага класа, паказаў жыццё горада, завадскія будні, побыт перадрэвалюцыйнага мястэчка з яго дамабудаўскімі норавамі».
Спасылкі
Катэгорыя:Цішка Гартны Катэгорыя:Раманы 1930 года Катэгорыя:Раманы на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская літаратура XX стагоддзя