Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга ( ― Сусветнае Узвіжанне Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга; ;  — Узвіжанне Святога Крыжа) — свята, якое адзначаецца ў гістарычных цэрквах. У праваслаўі належыць да ліку гасподскіх дванадзясятых. Усталявана ў памяць пра здабыццё Крыжа Гасподняга, якое адбылося, паводле царкоўнага падання, у 325 ці 326 годзе ў Іерусаліме каля гары Галгофы — месца распяцця Ісуса Хрыста. З VII стагоддзя з гэтым днём сталі злучаць успамін пра вяртанне ў 629 годзе Жыватворнага Крыжа з Персіі візантыйскім імператарам Іракліем. Назва свята паходзіць ад звычая Царквы на Усходзе, які сягае ў IV стагоддзе, рытуальна ўздзвігаць крыж падчас богаслужэння (гэта значыць падымаць Крыж для агляду ўсіх, хто моліцца)Чин Воздвижения Креста на праздник Крестовоздвижения. Патриархия.Ru.

Святкуецца Рускай праваслаўнай царквой, а таксама старастыльнымі і некаторымі памеснымі Праваслаўнымі цэрквамі , а памеснымі цэрквамі, якія перайшлі на новаюліянскі каляндар і Каталіцкай царквой — 14 верасня паводле грыгарыянскага календара. Армянскай Апостальскай царквой — у нядзелю, якая выпадае ў прамежак паміж 11 і 17 верасня (а таксама ў панядзелак, пятніцу і суботу наступнага тыдня)Вытрымкі з кнігі біскупа Езніка Петрасяна «Армянская Апостольская Церковь» // Календарный цикл Армянской Апостольской Церкви. .

Катэгорыя:Хрысціянскія святы Катэгорыя:Дванадзясятыя святы Катэгорыя:Непераходныя святы Катэгорыя:Святы 27 верасня Катэгорыя:Крыж у хрысціянстве Катэгорыя:Праваслаўныя пасты Катэгорыя:Чынапаследавання