Аляксандр Сяргеевіч Семянюк (нар. , Гомель, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цэнтравы. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — Анатоль Пятровіч Рагазенка. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева.
Пачынаў кар’еру ў клубе «Віталюр-РДВАР» у 2009 годзе і выступаў за яго да расфармавання ў 2011 годзе.
Сезон 2011/2012 распачаў ў клубе «Мінск-2006», стаў уладальнікам Кубка Беларусі, выступаў ў Адзінай лізе ВТБ. У лютым 2012 года пераведзены ў фарм-клуб «Мінск-2006-2», стаў з ім бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.
Сезон 2013/2014 правёў у Гродне, выступаў за клубы «Прынёманне» (да снежня 2013 г.) і «Гродна-93».
У 2014 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск» і пяць разоў выйграваў з клубам чэмпіянат Беларусі і Кубак Беларусі.
Выступаў за юнацкую U-16 (2009), юніёрскую U-18 (2010—2011), моладзевую U-20 (2011—2012) і нацыянальную (з 2014) зборную БеларусіАлександр Семенюк: «Выходя на матч в майке национальной сборной, каждый баскетболист играет не только за себя».
Кар’ера 2009—2011 — Віталюр-РДВАР (Мінск) 2011—2012 — Мінск-2006 2012 — Мінск-2006-2 2012—2013 — Цмокі-Мінск-2 2013 — Цмокі-Мінск (у Адзінай Лізе ВТБ) 2013 — Прынёманне (Гродна) 2014 — Гродна-93 2014—2019 — Цмокі-Мінск 2019 — Урал (Екацярынбург, Расія) 2019—2021 — Васток-65 (Южна-Сахалінск, Расія) 2021—2022 — Самара (Расія) 2022 — Новасібірск (Расія) 2022—2023 — Дынама (Уладзівасток, Расія) 2023—2024 — Тэмп-СУМЗ (Рэўда, Расія) 2024—2026 — Новасібірск (Расія) з 2026 — Дынама (Грозны, Расія)БЕЛОРУССКИЙ ЦЕНТРОВОЙ СМЕНИЛ КЛУБ В РОССИЙСКОЙ СУПЕРЛИГЕ
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (5): 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2013/2014. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2011/2012. Бронзавы прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2023/2024. Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2011, 2014, 2015, 2016, 2018. Сярэбраны прызёр Кубка Расіі (1): 2020/2021. Бронзавы прызёр Кубка Расіі (1): 2019/2020.
Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Урала» Екацярынбург (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі ТЭМП-СУМЗ Рэўда Катэгорыя:Ігракі «Вастока-65» Южна-Сахалінск Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20