Е Пэйцзянь (, нар. 1945) — кітайскі вучоны ў галіне інфармацыйных тэхналогій і касманаўтыкі, кіраўнік і галоўны канструктар месячнай праграмы Кітая.
Нарадзіўся ў павеце Тайсін правінцыі Цзянсу ў студзені 1945 года. У 1962 годзе скончыў сярэднюю школу ў Хучжоу, правінцыя Чжэцзян, у 1967 годзе скончыў Чжэцзянскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Радыётэхніка». З 1980 года вучыўся ва Універсітэце Нёўшатэля, Швейцарыя, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1985 годзе出错了.
З’яўляецца прафесарам Пекінскага універсітэта аэранаўтыкі і астранаўтыкі і Харбінскага політэхнічнага ўніверсітэта, навуковым супрацоўнікам і галоўным спецыялістам Кітайскай акадэміі касмічнай тэхнікі (CAST).
Член КПК з 1986 года. У 2003 годзе абраны акадэмікам Акадэміі навук КНР.
Валодае англійскай і французскай мовамі.
Спасылкі
China Vitae — Ye Peijian
Катэгорыя:Акадэмікі Кітайскай акадэміі навук Катэгорыя:Інжынеры Кітая