Камон (, «знак дома»), таксама мон (, «знак»), мансё (, мансё:, «радавы малюнак») — у Японіі — свайго роду сямейны герб. Камон з’яўляецца ў некаторай ступені арыгінальным знакам роду, сям’і ці чалавека, дастаткова вядомага, каб мець асабісты сімвал. Гэты знак не з’яўляецца гербам у агульным сэнсе гэтага слова, бо не прадстаўляе сабой геральдычную эмблему роду.

Дызайн Радавыя знакі прадстаўляюць сабой стылізаваную выяву кветак, раслін, жывёл, пёраў, рукатворных прадметаў ( і г.д.) і таму падобнага, звычайна упісаных у акружнасць. Традыцыйна камоны маюць двухколерную афарбоўку. Часам у камонах адлюстроўваюцца і прафесійныя атрыбуты ўладальніка (гейша, напрыклад, можа мець камон з выявай веера).

Гістарычная даведка Традыцыйна камоны маляваліся на кімано і прадстаўнікоў высакароднага саслоўя ў Японіі. З абодвух бакоў кімано магло быць намалявана ад аднаго да пяці камонаў, акрамя таго, яны маглі быць намаляваныя на і на спіне. Жанчыны высакароднага паходжання мелі права насіць на вопратцы свой сямейны камон, а не сімвал мужа, і перадаваць яго па спадчыне дочкам. Камон можа таксама адлюстроўвацца на некаторых прадметах, такіх як фіранкі, аздабленне паланкіна і г. д. Камоны атрымалі распаўсюджванне і як сімвалы, якія малююцца на сцяжках валадарных асоб, даймё і самураеў, на іх шлемах (, кабута) і даспехах (, до:).

Камоны з’яўляюцца збольшага і статуснымі сімваламі: больш старажытныя, простыя камоны часцяком кажуць аб высокім статусе свайго ўладальніка, альбо пра большую ўрачыстасць адзенні.

Сучаснасць У сучаснай Японіі практычна кожная сям’я мае свой камон, аднак выкарыстоўваюцца гэтыя знакі даволі рэдка. Часцей для афіцыйных і прадстаўніцкіх патрэб выкарыстоўваюцца інкан (, «пячатка») — асабістая пячатка пацвярджэння, якая замяняе ў Японіі . У цяперашні час камон трывала ўвайшоў ва ўжытак як сімвал японскай даўніны, арнаментальны элемент афармлення японскіх рэстаранаў, крамаў, прадметаў нацыянальнага начыння.

Гл. таксама  — аналагічны цюркскі геральдычны сімвал.

Спасылкі

Катэгорыя:Геральдыка Катэгорыя:Культура Японіі