Берлінская тэлевежа вышынёй у 368 м з'яўляецца самым высокім будынкам Германіі і пасля Астанкінскай тэлевежы ў Маскве (540 м), Кіеўскай тэлевежы і Рыжскай тэлевежы чацвёртай па вышыні тэлевежай Еўропы. Не варта блытаць Берлінскую тэлевежу з вежай Функтурм у заходняй частцы горада.
Планы Планы будаўніцтва тэлевежы ў Берліне на паўднёвым усходзе горада на пагорках Мюгельберг з'явіліся яшчэ ў 1950-я гг., але ўзвядзенне вежы было прыпынена па прычыне блізкасці да аэрапорта Берлін-Шёнэфельд.
У 1964 г. старшынёй СЕПГ Вальтэрам Ульбрыхтам было прынята рашэнне аб будаўніцтве тэлевежы на Александэрплацы.
Літаратура Peter Müller: Symbol mit Aussicht. Der Ost-Berliner Fernsehturm. Verlag für Bauwesen, 2. Aufl., 2000, ISBN 3-345-00761-4 Sandra Siewert, Dirk Berger, Ingo Müller: Von der Partei zur Party. Der Berliner Fernsehturm als Grafisches Symbol. 2003, ISBN 3-00-012207-9
Спасылкі
фатаграфіі будаўніцтва тэлевежы Berliner Fernsehturm гарадская панарама - Афіцыйны сайт міжнароднай федэрацыі тэлевізійных веж
Катэгорыя:Тэлевежы Катэгорыя:Славутасці Берліна Катэгорыя:Мітэ (раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:1969 год у Берліне