«Полымя» — газетна-часопіснае выдавецтва.

Заснавана ў студзені 1950 года як газетна-часопіснае на базе выдавецтваў ЦК ЛКСМБ і газеты «Савецкі селянін». У кастрычніку 1963 года аб’яднана з выдавецтвам газеты «Мінская праўда» і атрымала назву «Полымя». У 1977 ператворана ў кніжна-часопіснае выдавецтва.

Выдавала газеты «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Физкультурник Белоруссии», «Голас Радзімы», рэспубліканскія часопісы «Беларусь», «Полымя», «Нёман», «Народная асвета», «Здравоохранение Белоруссии», «Промышленность Белоруссии», «Сельское хозяйство Белоруссии», бюлетэні «Родная прырода», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «За безопасность движения», «Рабочая смена», «Строительство и архитектура Белоруссии» і інш. Акрамя перыядычных выданняў выпускала кнігі, брашуры, буклеты, альбомы, плакаты, праспекты.

Пасля рэарганізацыі выдавецкай дзейнасці ў 2002 г. спыніла існаванне, перадаўшы свае функцыі па выпуску кніжна-часопіснай прадукцыі выдавецтвам «Беларусь», «Мастацкая літаратура», «БелЭн».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:1950 год у Беларусі