Сферы́чная хва́ля — хваля, радыяльна радыяльна ад крыніцы ваганняў або збягаецца да прыёмніка і мае хвалевы фронт у выглядзе сферы.

Адрозніваюць сіметрычную і несіметрычную сферычныя хвалі.

Сіметрычная сферычная хваля, якая распаўсюджваецца ў аднародным непаглынальным асяроддзі, апісваецца ўраўненнем , дзе  — амплітуда ваганняў, якая ўбывае,  — адлегласць ад пункта назірання да крыніцы ваганняў,  — вуглавая частата,  — уяўная адзінка,  — хвалевы лік.

Несіметрычная сферычная хваля мае сферычныя хвалевыя паверхні, а яе амплітуда залежыць ад вуглавых каардынат. Фазавыя франты пры гэтым застаюцца нязменнымі. Несіметрычная сферычная хваля звычайна фарміруецца ў аднародным асяроддзі на дастаткова вялікай адлегласці ад крыніцы выпраменьвання. Падборам вуглавога размеркавання інтэнсіўнасці сферычную хвалю магчыма сканцэнтраваць унутры пэўнага цялеснага вугла. Гэтая ўласцівасць, напрыклад, выкарыстоўваецца пры фарміраванні дыяграмы накіраванасці антэн).

Гл. таксама Плоская хваля Цыліндрычная хваля Прынцып Гюйгенса—Фрэнеля

Крыніцы

Літаратура

Семенцов, Д. И. Основы теории распространения электромагнитных волн: учебное пособие / Д. И Семенцов, С. А. Афанасьев, Д. Г. Санников. − Ульяновск: УлГУ, 2012. — 112 с. — 100 экз.

Спасылкі Звук и акустика // Энцыклапедыя «Кругасвет»

Катэгорыя:Хвалі Катэгорыя:Хвалевая фізіка