К. Аляхновіч-Чэркас — беларускі пісьменнік.

Верагодна, вырас на поўначы Беларусі. Жыў у Эстоніі, у Рэвелі (Талін). Чыноўнік. У 1910-я гады друкаваўся ў «Нашай ніве». Аўтар апавяданняў, допісаў. Спачатку, у 1911 годзе, даслаў пісьмо: «Мне даўно думалася аб беларускім народзе, што ён ад усіх адкінуты і быццам горш усіх, што нічога роднага не мае… І я часта бедаваў над гэтым толькі ў сваіх думках, а памагчы гэтаму ў мяне не было сілы…».

Апавяданні «Сусветны жаніх», «Гулі». Допісы пра будоўлю эстонскага тэатруН.н. № 41 — 1912..

Яго хваліў Максім Багдановіч.

Паводле Юрыя Пацюпы, радзіма пісьменніка ляжыць, мусіць, між Дзісной і Шаркаўшчынай ці пад самай Дзісной (Віцебская вобласць). На гэта могуць паказваць дзеясловы алунець (палунець), назоўнік упуд, дзеясловы, вытворныя ад гукаць (загукаць, пагукаць, прагукаць, прагукацца). Увагу даследчыка прыцягваюць і іншыя словы. У адным творы ёсць згадка вёскі Бегуноў (Гарадоцкі раён).

Літаратура Ю. Пацюпа. Крывіцкі лексыкон: слоўнік-дэтэктыў // Arche, № 3 (54) — 2007

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці Віцебскай вобласці Катэгорыя:Постаці Таліна