Уладзі́мір Канстанці́навіч Касько́ () — беларускі фалькларыст, журналіст. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт (1989).

Біяграфія У 1964 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларуска дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». У 1982 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1982 года працаваў у БДУ (Інстытут журналістыкі, кафедра перыядычнага друку).

Памёр 23 мая 2026 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: метадалогія аналітычнай журналістыкі, вусна-паэтычная творчасць беларусаў.

Аўтар звыш 150 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі ў розных аспектах журналістыкі, беларускай і славянскай культуры, літаратуры і мовы.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1988), ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1971, 1988), нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі». Заслужаны работнік БДУ.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі