«Pradmova» — дэбютны студыйны альбом арт-рок-гурта «TonqiXod» з Мінска, які выйшаў у 2014 годзе на лэйбле «Ultra-Music».

Спіс песень

Удзельнікі запісу Асноўны склад Максім Субач – вакал, клавішы, раяль, бас, мандаліна, блок-флейта, акардэон, трохвугольнік, мычанне Андрэй Аляксеенка – барабаны, голас Уладзімір Лянкевіч – вакал, электрагітара, акустычная гітара, званочкі, свістулька, шум, гам, крыкі, мычанне Запрошаныя музыканты і персанал Віктар Сямашка – кларнет (5,9), голас (9) Эрык Арлоў-Шымкус – кантрабас (3,7) Уладзімір Галавач – труба (8) Запіс Запіс – «Studio33», «Mapletree studio», «Vintage mixing», «Осмас» і хатняя студыя «TonqiXod» Звядзенне і майстарынг – Канстанцін Пыжоў, акрамя 2 – Яўген Сухавей.

Прызнанне Трэк «Насыпаць горы» увайшоў у «Сёмы Прэм’ер Тузін» — выніковы зборнік ад партала «Тузін Гітоў» з найлепшымі песнямі 2014 музычнага года. «Konrad Wallenrod» — у «Восьмы Прэм’ер Тузін».

Водгукі крытыкаў «…гэта якраз той выпадак, калі не асабліва хочацца наважваць стылявыя ярлыкі, праводзіць дзесьці, можа быць, відавочныя паралелі і вышукваць цытаты: для нас запісалі цудоўную музычную працу, дапоўненую таленавітай, іранічнай літаратурай», — Аляксандр Чарнуха для партала Experty.by

«…альбом аднолькава моцна зроблены і на тэкставым узроўні, што для цяперашніх часоў настолькі вялікая рэдкасць», — Ягор Цывілька для Experty.by

«…прыгнуць вышэй за „насыпаныя горы“ не ўдалося — гэты трэк застаецца галоўным дыямантам кружэлкі», — Сяргей Будкін для сайта Budzma.org

«Альбом „Прадмова“ — нібыта тэатральная пастаноўка, дзе ёсць шырокі спектр эмоцый і інтанацый: смутак і радасць, гумар і сарказм», — Дзмітрый Безкаравайны для Experty.by

«Лянкевіч не імкнецца быць Роджэрам Уотэрсам і гэта шчасце, таму што ў нашай краіне Уотэрсам хоча быць кожны другі музыка. Таму гэты рэтра-гук бліжэй да неа-псіхадэлікі а-ля „Tame Impala“ або „Porcupine Tree“ (асабліва гэта прыкметна ў песні пра футра), якія таксама пераламляюць прог-рокавую спадчыну мінулага», — Таццяна Заміроўская для Experty.by

Зноскі

Спасылкі «Pradmova» на Вandcamp «Pradmova» на канале «TonqiXod»

Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы 2014 года TonqiXod TonqiXod