Максім Іванавіч Лютыч (нар. , Бяроза, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класаБК «Тамбов» подписал бронзового призёра Европейских игр Максима Лютыча. Выступаў за зборную Беларусі.

Біяграфія Пачынаў займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Сяргея Сяргеевіча Варыводава.

У 2015—2020 гадах быў у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду. У ліпені 2020 года пакінуў «Цмокаў» і перашоў у яраслаўскі «Буравеснік», але правёў там толькі 6 афіцыйных матчаў. У тым жа годзе далучыўся да клуба «Гродна-93»Максим Лютыч — новый игрок «Гродно-93». У кастрычніку 2023 года перайшоў у магілёўскі «Барысфен»ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ! ВСТРЕЧАЙТЕ! Новичок рыцарей – тяжёлый форвард Максим ЛЮТЫЧ!. У жніўні 2024 года вярнуўся ў БК «Мінск»С возвращением, Максим!. Прызнаны лепшым цэнтравым Кубка Беларусі-2024ГРОДНО-93 – ОБЛАДАТЕЛЬ XXVIII BETERA-КУБКА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ. У снежні 2024 года перайшоў у расійскі клуб «Металург» (Магнітагорск)БК "Металлург" подписал контракт с новым игроком.

Выступаў за юнацкую (2013), юніёрскую (2015), моладзевую (2016—2017) і нацыянальную (2019—2020) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018Новости. Резервные “Цмокi” надели форму сборной, у складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у МінскуЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па фіджытал-баскетболе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у КазаніИГРЫ БРИКС. СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ – ВИЦЕ-ЧЕМПИОН МЕЖДУНАРОДНЫХ СОРЕВНОВАНИЙ.

Кар’ера 2012—2013 — БКМ (Мінск) 2013—2014 — БКМ-РДВАР (Мінск) 2014—2015 — Рубон-2 (Віцебск) 2014—2015 — Рубон (Віцебск) 2015—2017 — Цмокі-Мінск-2 2017—2020 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2017—2020 — Цмокі-Мінск 2020 — Буравеснік (Яраслаўль, Расія) 2020—2022 — Гродна-93 2022—2023 — Тамбоў (Расія) 2023—2024 — Барысфен (Магілёў) 2024 — Мінск 2024—2026 — Металург (Магнітагорск, Расія)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2018/2019, 2021/2022, 2023/2024. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2023. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2024. Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Тамбова» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе