Кірыл Сяргеевіч Сітнік (нар. , Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — І. А. Бандарэнка.
У 2019 пачынаў сезон у сталічным «Цмокі-Мінск», але потым перайшоў ва «Усход-65».
У сезоне 2021/22 выступаў за «Дынама» (Уладзівасток), набіраў у сярэднім за 30 хвілін на паркеце ў 32-х матчах 14.4 ачка; 3.3 падбору; 2.8 перадачы; 0.9 перахопу. У сакавіку 2022 года перайшоў у БК «Руна». Пачатак сезона 2022/23 правёў у Адзінай лізе ВТБ у БК «Мінск». За 19 гульняў у сярэднім набіраў 7.9 ачка, 1.3 падбору, 1.1 перадачы, 0.5 перахопу. У лютым 2023 года папоўніў склад баскетбольнай каманды «Дынама» (Уладзівасток).
Кар’ера 2006—2008 — ГАСДзЮШАР (Гомель) 2008—2011 — Сож (Гомель) 2011—2012 — СБК Асіповічы 2012—2013 — Сож (Гомель) 2013—2014 — Сож-ГДУ (Гомель) 2014—2018 — Гродна-93 2018—2019 — Цмокі-Мінск 2019—2021 — Васток-65 (Южна-Сахалінск, Расія) 2021—2022 — Дынама (Уладзівасток, Расія) 2022 — Руна (Масква, Расія) 2022—2023 — Мінск 2023 — Дынама (Уладзівасток, Расія) 2023—2024 — Гродна-93 2024—2025 — Барысфен (Магілёў) 2025—2026 — Гродна-93 з 2026 — Гомельскія рысіКамбэк года! Ряды мужской команды «Гомельские рыси» пополнил Кирилл Ситник!НОВАЯ СИЛА В БЕЛОРУССКОМ БАСКЕТБОЛЕ? «ГОМЕЛЬСКИЕ РЫСИ» ПРОВОДЯТ МОЩНЕЙШУЮ ТРАНСФЕРНУЮ КАМПАНИЮ
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2018/2019, 2025/2026. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2023/2024. Сярэбраны прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2021/2022. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012/2013, 2017/2018. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2018, 2019, 2022. Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2014, 2023. Сярэбраны прызёр Кубка Расіі (1): 2020/2021. Бронзавы прызёр Кубка Расіі (2): 2019/2020, 2021/2022.
Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце realgm.com Профіль на сайце proballers.com КИРИЛЛ СИТНИК: «В СБОРНОЙ ТЫ ИГРАЕШЬ НЕ ЗА ДЕНЬГИ, А ЗА СВОЮ СТРАНУ» В составе «Цмоков» — Кирилл Ситник! С возвращением, Кирилл!
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Барысфена» Магілёў