Дзі Джэй Шэлтан (нар. , ЗША) — амерыканскі баскетбаліст.
Кар’ера Пачынаў сваю кар’еру ў старэйшай школе Бэйкэрсфілда. З 2011 да 2014 гады гуляў за каманду «Вашынгтон Стэйт». Ён таксама ўзяў удзел у Летняй Лізе НБА ў ліпені 2014 года, пасля чаго пераехаў у Бэльгію, каб адгуляць сезон за «Кангурус Вілебрук».
Наступны год Шэлтан пачаў у італійскім «Вікторыя Лібертас» і пасля 10 гульняў перайшоў у турэцкі клуб «Акхісар Беледыеспар». У сезоне 2016/2017 Шэлтан пасля адной гульні за грэцкі «Лаўрыён» стаў гульцом БК «Рылскі Спортыст» (Балгарыя).
У сезоне 2017/2018 быў адным з наймацнейшых гульцоў польскай каманды «Даброва-Гурніча», дзе чатыры разы станавіўся гульцом тыдня ў рамках гульняў Польскай баскетбольнай Лігі, гуляў 34 матчы, у якіх у сярэднім набіраў 17.6 балаў і здзяйсняў 10 падбораў за 29 хвілін.
У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»
Спасылкі Амерыканскі форвард Дзі Джэй Шэлтан падпісаў кантракт з «Цмокамi»
Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Ігракі «Лаўрыёна» (баскетбол)