Мітрафан Сямёнавіч Славачэўскі (, Кіеў, Украіна — ?) — беларускі музыкант-кантрабасіст, педагог.

З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага музычнага тэхнікума і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Уваходзіў у склад сімфанічнага аркестра Белрадыёцэнтра. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.

Арыштаваны 20.3.1933 у Менску па адрасе: вул. Ленінская, д. 52, кв. 6. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і як «член контррэвалюцыйнай групіроўкі». Вызвалены 13.5.1933 з забаронай на 3 гады жыць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.4.1989. Асабовая справа С. № 26878-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура

Катэгорыя:Кантрабасісты Беларусі