«Ride the Lightning» — другі студыйны альбом амерыканскага метал-гурта Metallica, выдадзены 27 ліпеня 1984 года. Альбом прадэманстраваў музычны рост і лірычную вытанчанасць гурта. Басіст Кліф Бёртан пазнаёміў гурт з асновамі музычнай тэорыі і прыняў актыўны ўдзел у напісанні песень. Гурт пашырыў свой падыход, выкарыстоўваючы акустычныя гітары, інструментальныя партыі і больш складаныя гармонікі. Усе выдаткі на запіс альбома аплаціў еўрапейскі лэйбл Music for Nations, бо Megaforce іх не пакрываў. Альбом атрымаў станоўчыя водгукі музычных крытыкаў, якія палічылі яго больш амбіцыйным творам, чым яго папярэднік. Спачатку для амерыканскага рынку было надрукавана 75 000 асобнікаў, але да лістапада 1987 году альбом быў прададзены паўмільённым накладам.
Спіс песень Заўвагі
Бонусныя трэкі лічбавага перавыдання былі запісаны на канцэрце ў Seattle Coliseum, Сіэтл, 29 і 30 жніўня 1989 года і пазней з'явіліся на канцэртным альбоме Live Shit: Binge & Purge (1993).
Удзельнікі запісу
Джэймс Хэтфілд — спеў, рытм-гітара Кірк Хэмет — сола-гітара Кліф Бёртан — бас-гітара Ларс Ульрых — барабаны
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Альбомы 1984 года Катэгорыя:Альбомы паводле алфавіта Катэгорыя:Альбомы гурта «Metallica» Катэгорыя:Альбомы Megaforce Records Катэгорыя:Альбомы Elektra Records Катэгорыя:Альбомы Vertigo Records Катэгорыя:Міфы Ктулху