Партыя зялёных Злучаных Штатаў () — палітычная партыя ЗША. Афіцыйным часам заснавання прынята лічыць 2001 год пасля аб’яднання добраахвотніцкіх зялёных партый і арганізацый ЗША. Але так як кандыдаты ад гэтых партый раней прымалі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 1996 і 2000 гадоў, неафіцыйная дата заснавання партыі прымаецца 1984 або 1991 год.
Гісторыя Першая ў ЗША Партыя зялёных была створана ў 1980 годзе. Найбольшага поспеху «зялёныя» дамагліся на прэзідэнцкіх выбарах 2000 года, калі вылучаны партыямі «зялёных» асобных штатаў папулярны ў краіне адвакат і актывіст Ральф Нейдэр набраў 2 883 105 галасоў (каля 2,7 %). У 2001 годзе прыхільнікі Нейдэра з ліку членаў розных «зялёных» партый і арганізацый ЗША аб’ядналіся, утварыўшы Партыю «зялёных» Злучаных Штатаў (), якая ў цяперашні час з’яўляецца асноўнай нацыянальнай партыяй «зялёных» у краіне.
Па дадзеных бюлетэня Ballot Access News «зялёныя» з’яўляюцца другой сярод трэціх партый ЗША. На Кастрычнік 2012 года іх прыхільнікамі зарэгістраваліся 250 682 выбаршчыкаў (0,24 % з ліку зарэгістраваных выбаршчыкаў). Да лютага 2016 года колькасць зарэгістраваных прыхільнікаў крыху знізілася, да 242 023 чалавек (0,24 %). На 2016 год больш за 130 «зялёных» займаюць выбарныя пасады па ўсёй тэрыторыі ЗША, але ў асноўным на мясцовым узроўні, пры гэтым большасць з іх выйгравалі галасавання як беспартыйныя. Усяго з моманту заснавання больш за 1000 яе членаў дамагаліся поспеху на выбарах.
Палітычная праграма Прытрымліваюцца левацэнтрысцкіх поглядаў, заснаваных на «зялёнай палітыцы», сацыял-дэмакратыі, папулізме і прагрэсівізме. Нягледзячы на ўсе міжфракцыйныя супярэчнасці, партыя выступае:
За абарону навакольнага асяроддзя; За сацыяльную справядлівасць; За пацыфісцкую знешнюю палітыку; За неіерархічную партысіпатыўную дэмакратыю; За легалізацыю абортаў у поўнай меры; За аднаполыя шлюбы; за дзяржаўны кантроль над асабістай агнястрэльнай зброяй грамадзян; Супраць гвалту; За дэцэнтралізацыю органаў улады; За грамадскую эканоміку; За правы жанчын.
Удзел у прэзідэнцкіх выбарах ГодКандыдат у прэзідэнтыКандыдат у віцэ-прэзідэнтыАтрымана галасоўпавелічэнне/ памяншэнне %1996Ральф НейдэрВайнона ЛаДак685 1282000Ральф НейдэрВайнона ЛаДак2 882 000 320,62004Дэвід КобПот ЛаМарт119 859 95,82008Сінція МакініРоза Клементэ161 195 34,52012Джыл СтайнШэры Хонкала468 907 190,92016Джыл СтайнАджаму Барака1 213 103 258,072020Хауі ХокінсАнжэла Уокер405 034 199,512024Джыл СтайнБутч Уэр782 528 193,2
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт партыі
Катэгорыя:Зялёныя палітычныя партыі Катэгорыя:Левацэнтрысцкія партыі Катэгорыя:Сацыял-дэмакратычныя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2001 годзе Катэгорыя:Палітычныя партыі ЗША Катэгорыя:Палітычныя партыі паводле алфавіта