Уладзіслаў Русланавіч Мікульскі (нар. , Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першы трэнер — Фёдар Мікалаевіч Радэнка.

Выступаў за юнацкі склад сталічных «драконаў», акрамя таго, гуляў за мінскі «Імпульс-БДУІР», а таксама за фарм-каманду латвійскага «Вэнтспілса». У ліпені 2019 года перайшоў у расійскі клуб «Спартак-Прымор’е»Белорус Владислав Микульский перешёл в «Спартак-Приморье». У 2020—2022 гадах быў у складзе магілёўскага «Барысфена», дзе тройчы стаў сярэбраным прызёрам нацыянальнага першынства і быў прызнаны лепшым маладым гульцом чэмпіянату Беларусі-2019/20«ФИНАЛ ЧЕТЫРЕХ» МУЖСКОГО ЧЕМПИОНАТА БЕЛАРУСИ. «ЦМОКI» - ЧЕМПИОН, «ГРОДНО-93» ЗАВОЕВАЛ БРОНЗУ і Кубка Беларусі-2020КУБОК БЕЛАРУСИ-2020. «ЦМОКI» ВЫИГРАЛИ В ФИНАЛЕ В ОВЕРТАЙМЕ, У «РУБОНА» - БРОНЗА, лепшым абаронцам Кубка Беларусі-2021МУЖСКОЙ КУБОК БЕЛАРУСИ – 2021. «ЦМОКІ-МІНСК» - ТРИНАДЦАТИКРАТНЫЕ ОБЛАДАТЕЛИ ТРОФЕЯ і лепшым форвардам чэмпіянату Беларусі-2021/22«ЦМОКІ-МІНСК» - ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ СЕЗОНА 2021/2022.

У ліпені 2022 года вярнуўся ў БК «Мінск». Прызнаны лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі-2023/24«МИНСК» В 16-Й РАЗ ЗАВОЕВЫВАЕТ ЗВАНИЕ ЧЕМПИОНА БЕЛАРУСИ!. У снежні 2024 года перайшоў у «Гродна-93». Прызнаны лепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі-2024/25«ГРОДНО-93» ЗАВОЕВЫВАЕТ ЗВАНИЕ ЧЕМПИОНА БЕЛАРУСИ СПУСТЯ 21 ГОД. У жніўні 2025 года вярнуўся ў «Барысфен»Обрати внимание! В бело-зеленую семью вернулся атакующий защитник Владислав МИКУЛЬСКИЙ. Увайшоў у сімвалічную пяцёрку па выніках чэмпіянату Беларусі-2025/26«БОРИСФЕН» — БРОНЗОВЫЙ ПРИЗЕР XXXIV BETERA-ЧЕМПИОНАТА БЕЛАРУСИ. У ліпені 2026 года перайшоў у расійскі клуб «Дзясна» (Бранск)Добро пожаловать! Владислав МикульскийМикульский возглавит защиту «Десны» в Брянске.

Выступаў за юніёрскую (2015—2016), моладзевую (2017—2018) і нацыянальную (з 2020)ВСЕ САМОЕ ГЛАВНОЕ. ИТОГИ 2020 ГОДА зборную Беларусі.

Кар’ера 2013—2014 — Імпульс-БДУІР (Мінск) (у Вышэйшай лізе) і СДзЮШАР-Цмокі-Мінск-3 (у Першай лізе) 2014—2015 — СДзЮШАР-Цмокі-Мінск-3 2015—2016 — Імпульс-БДУІР (Мінск) 2016—2019 — Вэнтспілс-Аўгстскола (Вэнтспілс, Латвія) 2019 — Спартак-Прымор’е (Уладзівасток, Расія) 2019—2020 — Імпульс-БДУІР (Мінск) 2020—2021 — ЦАР-Барысфен (Магілёў) 2021—2022 — Барысфен (Магілёў) 2022—2024 — Мінск 2024—2025 — Гродна-93 2025—2026 — Барысфен (Магілёў) з 2026 — Дзясна (Бранск, Расія)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2022/2023, 2023/2024, 2024/2025. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2025/2026. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2022. Фіналіст Кубка Беларусі (3): 2020, 2024, 2025.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце БК «Мінск» Профіль на сайце eurobasket.com Баскетбаліст Уладзіслаў Мікульскі вярнуўся ў «Цмокі-Мінск» Белорус Владислав Микульский перешёл в «Спартак-Приморье»

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Спартака-Прымор’е» Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20