Шамс ад-Дзін Хабашы (; нар. 1 студзеня 1961) — генерал-лейтэнант Узброеных сіл Судана.

Біяграфія Вырас у вёсцы Анкарка, размешчанай на поўдзень ад Даланга, у Паўднёвым Кардафане. Яго бацька з 1955 па 1973 служыў ў брыгадзе Хагана Сіл абароны Судана. З-за ваеннай службы бацькі часта мяняў школы.

У лютым 1983 года паступіў у Суданскі ваенны каледж. На працягу сваёй кар’еры займаў розныя акадэмічныя і кіруючыя пасады ва ўзброеных сілах, у тым ліку выкладаў у камандна-штабным вучылішчы, служыў у 5-й стралковай дывізіі, працаваў інструктарам.

Пасля адстаўкі Ахмеда Авада бін Ауфа з пасады старшыні ваеннага савета стаў прымаць удзел у палітычным жыцці краіны. Быў прызначаны прадстаўніком пераходнага ваеннага савета, а затым 20 жніўня 2019 года стаў членам суверэннага савета Судана. Удзельнічаў у перамовах з дарфурскімі баевікамі ў Джубе, Паўднёвы Судан.

Крыніцы

Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Ваенныя Судана Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане