Уборкі або Боркі — былое паселішча на тэрыторыі Бярэзінскага раёна.

Шляхецкая ваколіца, адно з уладанняў Гараўскіх герба «Кораб». На пачатку XIX ст. у Ігуменскім павеце, разам з суседнімі ваколіцамі Астроўкі і Наборкі належала як спадчына Францішку Гараўскаму (пам. 1832). Затым уладанне сына Францішка — Гілярыя, бацькі мастакоў Апалінарыя, Іпаліта і Гілярыя Гараўскіх.

Станам на 1926 год у складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР.

Ліквідавана пасля 1926 года.

Цяпер урочышча Уборкі.

Вядомыя асобы Гілярый Гіляравіч Гараўскі (1847 — пасля 1875) — мастак-акварэліст.

Літаратура Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4, 2016. — С. 136, 189, 192, 206—210.

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Бярэзінскага раёна