Ніжнефра́нкскія мо́вы (, ) Sarah Grey Thomason, Terrence Kaufman: Language Contact, Creolization, and Genetic Linguistics, University of California Press, 1991, p. 321. (Calling it «Low Frankish (or Netherlandish)».) Scott Shay: The History of English: A Linguistic Introduction, Wardja Press, 2008, p. 73. (Having «Old Low Franconian» and mentioning «Old Low Frankish» and «Old Netherlandic».) — прынятае ў параўнальна-гістарычным мовазнаўстве абазначэнне для групы дыялектаў і гаворак заходнегерманскага дыялектнага кантынууму (а менавіта нямецкай і нідэрландскай моў). Распаўсюджаны на тэрыторыі Нідэрландаў, паўночнай часткі Бельгіі (Фландрыя), на поўначы Францыі ў дэпартаменце Нор і на захадзе Германіі ў вобласці . За межамі мацерыковай Еўропы дыялекты ніжнефранкскай групы распаўсюджаны ў Сурынаме, Намібіі і Паўднёвай Афрыцы.

Тэрміналогія Ніжнефранкскія мовы з’яўляюцца чыста лінгвістычнай катэгорыяй і не выкарыстоўваюцца ў якасці тэрміна для саманазвы сярод носьбітаў германскіх дыялектаў, якія традыцыйна групуюцца ў рамках групы.

У галіне гістарычнай філалогіі наймення гістарычных фаз ніжнефранкскіх моў не тоесныя традыцыйным разгалінаванням старажытнаверхненямецкай/сярэдневерхненямецкай і старажытнаніжненямецкай/сярэдненіжненямецкай. З-за цеснай сувязі ўсяго кластара з нідэрландскай мовай і яе гістарычнымі формамі ніжнефранкскія часам узаемазаменны з нідэрландскімі, хаця апошняе абазначэнне можа мець шырэйшае або вузейшае значэнне ў залежнасці ад канкрэтнага кантэксту. Нярэдка аддаецца перавага тэрмінам «старанідэрландскі» і «сярэдненідэрландскі» замест «стараніжнефранкскі» і «сярэдненіжнефранкскі».

Ніжнефранкскія мовы часам, асабліва гістарычна, групуюцца разам з ніжненямецкімі мовамі, ў Нідэрландах званыя ніжнесаксонскімі. Аднак гэтае групаванне заснавана не на агульных моўных рысах, а, хутчэй, на адсутнасці верхненямецкага перабою зычных. Glück, H. (ed.): Metzler Lexikon Sprache, Stuttgart, Weimar: Metzler, 2000, pages 472, 473 (entries Niederdeutsch and Niederfränkisch) Gabriele Graefen & Martina Liedke-Göbel: Germanistische Sprachwissenschaft: Deutsch als Erst-, Zweit- oder Fremdsprache, 3. ed., 2020, p. 31. Паняцце «франкскія» (Frankish) або «франконскія» (Franconian) было ўведзена нямецкім мовазнаўцам Вільгельмам Браўнэ (1850–1926). Навуковец падзяліў франкскія дыялекты на такія, што зазналі і не зазналі германскага перабоя зычных, адпаведна на ніжнюю, сярэднюю і верхнюю франкскую мовы. Ніжнефранкскай мовай стаў пазначацца кантынуум, які не падпаў пад згаданы гукавы зрух. Alfred Klepsch: Fränkische Dialekte, published on 19 October 2009; in: Historisches Lexikon Bayerns (па стане на 21 лістапада 2020 г.)

Паходжанне

Нягледзячы на назву, дыяхранічная сувязь са старажытнафранкскай мовай (мова салічных франкаў Ⅴ–Ⅸ стагоддзяў) застаецца смутнай для большасці разнавіднасцяў шырокай групы франкскіх моў, галоўным чынам з-за моцнага ірмінонскага верхненямецкага ўплыву на апошнія ў часы Вялікага перасялення народаў. Дыялекты ніжнефранкскага кластара складаюць выключэнне сярод усёй групы, прычым менавіта яны звычайна лічацца найбольш прамымі нашчадкамі старажытнафранкскай мовы. Такім чынам, старанідэрландская і сярэдненідэрландская, а таксама старафранцузская, багатая на франкскія запазычанні, з’яўляюцца асноўнымі мовамі, якія выкарыстоўваюцца для рэканструкцыі старажытнафранкскай мовы з выкарыстаннем параўнальнага метаду. M. De Vaan: The Dawn of Dutch: Language contact in the Western Low Countries before 1200, John Benjamins Publishing Company, 2017 R. Noske: Romance Languages and Linguistic Theory: Selected papers from Going Romance, Amsterdam 2007, John Benjamins Publishing, 2017

У гістарычнам мовазнаўстве старажытнаніжнефранкская мова тоесная старанідэрландскай мове. Alderik H. Blom: Glossing the Psalms: The Emergence of the Written Vernaculars in Western Europe from the Seventh to the Twelfth Centuries, Walter de Gruyter GmbH, 2017, p. 134—135. Hans Frede Nielsen: The Germanic Languages: Origins and Early Dialectal Interrelations, University of Alabama Press, 1989, p.2 У залежнасці ад аўтара, часавая мяжа паміж старанідэрландскай і старажытнафранкскай мовамі вызначаецца альбо пачаткам другога верхненямецкага перабою зычных ва ўсходнефранкскіх дыялектах, альбо асіміляцыяй аднаго малазасведчанага прыбярэжнага паўночнаморскага дыялекту заходнефранкскай мовай у канцы Ⅸ стагоддзя, або ж спалучэннем абодвух. M. De Vaan: The Dawn of Dutch: Language contact in the Western Low Countries before 1200, John Benjamins Publishing Company, 2017, p. 32.

Старажытнаніжнефранкская мова падзяляецца на старажытназаходненіжнефранкскую (на якой размаўлялі ў Фляндрыі, Брабанце і Галандыі) і старажытнаўсходненіжнефранкскую (Лімбург і Рэйнская вобласць). Oliver M. Traxel, Languages, in: Albrecht Classen (ed.), Handbook of Medieval Culture: Fundamental Aspects and Conditions of the European Middle Ages: Volume 2, 2015, here p. 810 Са старазаходненіжнефранкскай мовы ў канчатковым выніку ўтварылася сучасная нідэрландская мова. Benjamin W. Fortson IV, Indo-European Language and Culture: An Introduction, series: Blackwell Textbooks in Linguistics, 2nd ed., 2010 (originally 2004), p. 371

Межы ніжнефранкскіх дыялектаў Дакладныя межы ніжнефранкскага кантынууму складана вызначыць, бо на меркаваных межах назіраецца яго змешванне з суседнімі мовамі і дыялектамі. Прызнаным з’яўляецца тое, што вобласць распаўсюджвання ніжнефранкскіх дыялектаў распасціраецца на поўнач ад лініі Бенрата і на захад ад вестфальскай ізаглосы (таксама вядомая як Einheitsplurallinie — «лінія адзінага множнага ліку», якая аддзяляе ніжнесаксонскія дыялекты ад франкскіх). На паўднёвым захадзе ніжнефранкскія дыялекты абмежаваныя французскай мовай, бліжэй да ўзбярэжжа назіраецца ўзмацненне фрызскай мовы. З пазіцый тэрытарыяльных вялікі пляц распаўсюджвання кантынууму прыпадае на Нідэрланды і поўнач Бельгіі.

Складанасць развіцця абгавораных дыялектаў заключаецца ў тым, што яны паступова выцясняюцца дзяржаўнымі мовамі ў сваім літаратурным варыянце: нямецкай у Германіі, нідэрландскай — у Нідэрландах. Лік носьбітаў ніжненямецкіх дыялектаў імкліва памяншаецца.

Сучасная класіфікацыя

На сённяшні дзень да ніжнефранкскіх прынята адносіць: Jan-Wouter Zwart, The Syntax of Dutch, Cambridge University Press, 2011, p. 4: «The Low Franconian dialects include Brabantish, East Flemish, West Flemish, Zeeuws, Hollands-Utrechts, and the dialect of North-Noordholland and the North Sea Coast ([..]; the North-Noordholland dialect is confusingly called Westfries 'West Frisian').» Anne Pauwels, Immigrant Dialects and Language Maintenance in Australia: The Case of the Limburg and Swabian Dialects, 1986, p. 23: «The Franconian dialects include Hollands, Zeeuws, Flemish (East and West), Brabants and Limburgs. […] Limburgs is the only East Franconian dialect spoken in the Netherlands. All other Franconian dialects in the Netherlands are West Franconian.» Magda Devos, Genese en structuur van het Vlaamse dialectlandschap, in: Johan De Caluwe, Magda Devos (eds.), Structuren in talige variatie in Vlaanderen, 2006, p. 35ff., here p. 36 [аб ніжнефранконскіх дыялектах у Бельгіі, сцісла таксама пра іхняе становішча за мяжой (напрыклад, заходнефламандскі дыялект на поўначы Францыі)] Jürgen Erich Schmidt, Robert Möller, Historisches Westdeutsch/Rheinisch (Moselfränkisch, Ripuarisch, Südniederfränkisch); in: Sprache und Raum: Ein internationales Handbuch der Sprachvariation. Band 4: Deutsch. Herausgegeben von Joachim Herrgen, Jürgen Erich Schmidt. Unter Mitarbeit von Hanna Fischer und Birgitte Ganswindt. Volume 30.4 of Handbücher zur Sprach- und Kommunikationswissenschaft (Handbooks of Linguistics and Communication Science / Manuels de linguistique et des sciences de communication) (HSK). Walter de Gruyter, Berlin/Boston, 2019, p. 515ff., here p. 528.Пад рэдакцыяй LVR-Institut für Landeskunde und Regionalgeschichte:

Карта таксама надрукавана ў:Winfried Dolderer, Overmaas — «jenseits der Maas»: Eine historische Annäherung, in: Sebastian Bischoff, Christoph Jahr, Tatjana Mrowka, Jens Thiel (eds.), «Mit Belgien ist das so eine Sache …»: Resultate und Perspektiven der Historischen Belgienforschung (series: Historische Belgienforschung, Bd. 9), Waxmann, Münster / New York, 2021, p. 15ff., here p. 18. Georg Cornelissen, Meine Oma spricht noch Platt: Wo bleibt der Dialekt im Rheinland?, Greven Verlag, Köln, 2008, p. 40f. (with a map Dialektgebiete im Rheinland) Hartmut Ronge, Langenscheidt Sprachkalender 2023: Dialekte, PONS (which took over Langenscheidt), Stuttgart, 2022 Kuuke (Kleverländisch) in KW 24: «Kleverländisch bzw. Klevisch ist mit dem Südgelderschen und dem Bergischen verwandt, gehört zur nordniederfränkischen Dialektgruppe in Nordrhein-Westfalen und wird auch in grenznahen Gebieten der Niederlande gesprochen.» Johannes Venema, Zum Stand der zweiten Lautverschiebung im Rheinland: Diatopische, diachrone und diastratische Untersuchungen am Beispiel der dentalen Tenuis (voralthochdeutsch /t/) (= Mainzer Studien zu Sprach- und Volksforschung 22), Franz Steiner Verlag, Stuttgart, 1997, p. 12 Jan Goossens, Die Gliederung des Südniederfränkischen, in: Rheinische Vierteljahrsblätter. Jahrgang 30  1965, Ludwig Röhrscheid Verlag, Bonn, 1965, p. 79-94, esp. p. 79 Jan Goossens, пад рэдакцыяй Heinz Eickmans, Loek Geeraedts, Robert Peters, Ausgewählte Schriften zur niederländischen und deutschen Sprach- und Literaturwissenschaft (series: Niederlande-Studien Band ), Waxmann, Münster / New York / München / Berlin, 2000, p. 202 [карта, на якой паказана Friesisch і Niedersächsisch у Нідэрландах, а таксама Nordniederfränkisch і Südniederfränkisch у Нідэрландах і Германіі] Jan Goossens, Die gerundeten Palatalvokale im niederländischen Sprachraum, in: Ludwig Erich Schmitt (ed.), Zeitschrift für Mundartforschung, ⅩⅩⅨ. Jahrgang 1962, Franz Steiner Verlag, Wiesbaden, 1962, p. 312—328, here p. 313 [equating West Low Franconian and North Low Franconian as well as East Low Franconian and South Low Franconian, calling the West/East terminology Netherlandic technical language]

Паўночнаніжнефранкская галіна (), на паўночны захад ад Юрдынгенскай мяжы. Брабанцкія дыялекты () , заходнебрабанцкі дыялект () усходнеабрабанцкі дыялект () паўднёвабрабанцкі дыялект () Галандскаутрэхцкія дыялекты () галандскі дыялект () Фламандскія дыялекты () , , усходнефламандскія диалекты () заходнефламандскія диалекты () французсказаходнефламандскі дыялект () Зеландскія дыялекты () Паўночнаморскі дыялект у паўночнай Галандыі Ніжнерэйнскія дыялекты () , зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія клеверландскія дыялекты () — Клеве, Везель. усходнебергскі дыялект (, ), ён жа лімбургскавэстфальскі — паміж Мюльгайм-ан-дэр-Рурам і Эсэнам на поўначы і Вуперталем і Бергнойштатам на поўдні. () — уласная гаворка горада Мюльгайм-ан-дэр-Рур.

Паўднёваніжнефранкская галіна (), на поўдзень ад Юрдынгенскай і поўнач ад Бенрацкай меж. Лімбургскія дыялекты/мова (, ) : , Лімбург : Лімбург : Дзюсельдорф, Крэфельд, Рэмшайд, Гайнсберг заходнелімбургскі дыялект () цэнтральналімбургскі дыялект () усходнелімбургскі дыялект () заходнебергскі дыялект (Bergisch, (West-)Bergisch) — у раёнах гарадоў Дзюсельдорф-Золінген на захадзе зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. крэфельдская гаворка (Krieewelsch, Krefelderisch) — горад Крэфельд на захадзе зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія.

Нідэрландская літаратурная мова () заснавана галоўным чынам на фламандскім, брабанцкім і галандскім дыялектах. Таксама яна аказала значны ўплыў на заходнефрызскія і ніжнесаксонскія дыялекты, на якіх гавораць у паўночных Нідэрландах, а таксама на ўсходнефрызскія дыялекты на паўночным захадзе Германіі. William Foerste: Der Einfluss des Niederländischen auf den Wortschatz der jüngeren niederdeutschen Mundarten Ostfrieslands, Schuster Verlag, 1975.

З часоў нідэрландскага каланізму ў былых уладаннях утварыліся такія мовы: Афрыкаанс (Afrikaans) Усходні дыялект (Oosgrens-Afrikaans) Капскі дыялект (Kaapse Afrikaans)