Захар Барсук (Захар’я, ; 1915, Смалявічы — 1942) — яўрэйскі паэт. Біяграфія Меў другое імя Алман (אַלמן). Скончыў яўрэйскую школу ў Смалявічах, яўрэйскае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1937). Прызваны на вайсковую службу. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь, савецка-фінскай вайны (1939-40). Атрымаў адпачынак і прыехаў у Менск, потым зноў у арміі. Загінуў на фронце Вялікай айчыннай вайны. Быў знаёмы з Рыгорам Рэлесам, Лейбам Квіткай. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Рыгор Рэлес успамінаў: «Захар быў бландзіністы, сярэдняга росту, хударлявы, голас меў мяккі, задушэўны. Ён быў схільны да жартаў, любіў апавядаць смяхотлівыя гісторыі. Крыўды ж пераносіў цярпліва».
Дэбютаваў у друку ў 1931 г. Пісаў на ідышы. Друкаваўся ў газетах «Юнгер ленінец» (Малады ленінец), «Юнгер арбетэр» (Малады рабочы), «Акцябр», «Літаратура і мастацтва», часопісе «Штэрн» («Зорка»). Спрабаваў сілы ў літаратурнай крытыцы. У 30-я гг. асобнымі выданнямі выйшлі кніжкі для дзяцей «Чалюскін», «Мамлакат». Вершы друкаваліся ў анталогіях, пасмяротна ў зборніках «Ліра» (1985), «Скрыжалі памяці» і «Недаспяваныя песні».
На беларускую мову яго вершы перакладаў Рыгор Барадулін.
Бібліяграфія טשעליוסקינ : א קינדער-פּאָעמע — Чалюскін: а кіндэр-поэмэ — Менск, 1936 Зборнікі 10 піёнэрышэ лідэр. Менск, 1934 Атаке. Менск, 1934 Ломір зінген. Масква, 1940 Лірэ.
Гл. таксама Рахіль Брохес Сара Каган Эля Каган Сямён Ляльчук Рува Рэйзін Леў Талалай Генадзь Шведзік
Літаратура Скрыжалі памяці. Кніга 1. — Мн.: Бел. кнігазбор, 2005. ISBN 985-504-014-7
Спасылкі Блог Дж. Фогеля
Катэгорыя:Яўрэйскія паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты