28 кастрычніка 2023 года на шахце імя Кастэнкі ў Карагандзінскай вобласці Казахстана адбыўся пажар. Аварыя здарылася ў 2:33 на гарызонце мінус 100, глыбінёй каля 700 метраў. На той момант у шахце знаходзіліся ад 227 да 252 чалавек, на паверхню вывелі 208.

Загінулі 46 шахцёраў. Каля 20 чалавек былі шпіталізаваны.

Прычынай меркавана паслужыў выбух газаметану ў лаве. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў распарадзіўся спыніць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з кампаніяй «АрселорМиттал Теміртау», якая валодае шахтай. У Казахстане 29 кастрычніка быў абвешчаны днём жалобы. Генеральная пракуратура Казахстана ўзбудзіла па факце аварыі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 277 КК Казахстана («Парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні горных або будаўнічых работ»).

Пажар на шахце стаў найбуйнейшай па колькасці ахвяр прамысловай катастрофай за ўсю гісторыю незалежнасці краіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Пажары 2023 года Катэгорыя:Кастрычнік 2023 года Катэгорыя:Падзеі 28 кастрычніка Катэгорыя:2023 год у Азіі Катэгорыя:Тэхнагенныя катастрофы Катэгорыя:Падзеі ў Казахстане