Кроманка — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бойная (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 9 км. Пачынаецца з возера Кромань у Стаўбцоўскім раёне, цячэ ў межах Налібоцкай пушчы, упадае ў Бойную за 2 км на поўдзень ад вёскі Купіск Навагрудскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Правы прыток — Ашмянка (Лебядожа).
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Бойнай