«Анатомія падзення» () — мастацкі фільм 2023 года французскай рэжысёркі Жусцін Трые. Галоўную ролю выканала Сандра Хюлер.

Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2023 года на 76-м Канскім кінафестывалі, дзе карціна была ўзнагароджана галоўным прызам — Залатой пальмавай галінай.

Фільм атрымаў 6 узнагарод на 49-й цырымоніі ўручэння прэміі «Сезар», у тым ліку за найлепшы фільм. Фільм «Анатомія падзення» таксама атрымаў значны міжнародны поспех, выйграўшы два «Залатых глобуса» і адну прэмію BAFTA.

Сюжэт Паспяховая пісьменніца Сандра, яе муж Самуэль і іх адзінаццацігадовы сын Даніэль вядуць адасобленае жыццё ў французскіх Альпах. Аднойчы, вярнуўшыся з прагулкі, Даніэль знаходзіць свайго бацьку мёртвым. Па ўсім відаць, што мужчына выпаў з акна. Але што гэта было: няшчасны выпадак, самагубства, забойства? Падазрэнне падае на жонку Самуэля, якая ў момант смерці мужа была з ім адна дома. Жанчыну бяруць пад арышт, а на судзебным працэсе пачынаюць адкрывацца такія падрабязнасці жыцця сямейнай пары, што нават іх любячы сын пачынае сумнявацца ў невінаватасці мамы.

Акцёрскі склад Сандра Хюлер — Сандра Сван Арло — Венсан Міло Машадо-Гранер — Даніэль  — адвакат — Сэмюэл Малескі  — Марж Бергер  — Моніка

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы Францыі 2023 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2023 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Францыі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»