Франсіска Аяла (; 16 сакавіка 1906 — 3 лістапада 2009) — іспанскі пісьменнік, перакладчык, сацыёлаг.
Лаўрэат некалькіх нацыянальных прэмій, сярод якіх прэмія Мігеля дэ Сервантэса (1991). Неаднаразова намінаваўся на Нобелеўскую прэмію. Адзін з самых вядомых яго твораў — раман-прыпавесць «Зачараваны» (1944), які часта параўноўваюць з прозай Кафкі і які высока ацаніў Борхес, уключыўшы яго ў сваю «Асабістую бібліятэку». Аяла быў апошнім прадстаўніком культурнага руху Пакалення 1927 года. Памёр у 103 гады.
Зноскі
Катэгорыя:Пісьменнікі Іспаніі