Аяўскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Аява-Сіці ў штаце Аява, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1847 годзе, гэта старэйшы і буйнейшы ўніверсітэт штата. Універсітэт складаецца з 12 каледжаў, якія прапануюць больш за 200 напрамкаў навучання. Універсітэт мае гарадскі кампус плошчай 7,7 км2 на беразі ракі. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2021 фінансавым годзе выдаткі на даследаванні ў ім склалі 818 мільёнаў долараў. Восенню 2020 года ва ўніверсітэце налічвалась 30 318 студэнтаў і 2 875 выкладчыкаў.

Структура Каледж медыцыны Каледж стаматалогіі Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж права Каледж вольных мастацтваў і навук Каледж медсястрынства Каледж фармацыі Каледж грамадскага здароўя Каледж бізнесу Каледж магістратуры Універсітэцкі каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Аява

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аявы