Лінза — геалагічнае цела сачавіцападобнай формы, якое мае максімальную магутнасць у цэнтры і хутка выкліньваецца па ўсіх напрамках. Яе магутнасць невялікая ў параўнанні з працягласцю. Суадносіны магутнасці да працягласці ў лінзаў перавышаюць 1/100; пры меншых суадносінах кажуць аб лінзападобным пласце. Лінзы, моцна выцягнутыя ў адным напрамку, называюцца шнурападобнымі целамі. У выглядзе лінзаў і шнурападобных цел залягаюць рэчышчавыя рачныя і азёрныя адклады . Заляганне горных парод у выглядзе лінзаў тлумачыцца нераўнамернасцю ўмоў , метамарфізму, вулканізму і фарміравання інтрузій.

Лінзы могуць утвараць многія асадкавыя, метамарфічныя і магматычныя горныя пароды — вапнякі, даламіты, солі, вуглі, пясчанікі , пяскі, гліны , кварцыты , базальты . Лінзы таксама ўтварае лёд .

Радовішчы карысных выкапняў Радовішчы солі ў Акнеле-Мары маюць форму лінзаў, працягласцю 7,5 км з усходу на захад і 3,5 км з поўначы на поўдзень . З лінзамі пясчанікаў, трэшчынаватых карбанатаў і глін часта звязаныя нафтагазавыя радовішчы і тэхнагенныя залежы нафты . У пясчаных лінзах, якія залягаюць у водатрывалых пародах, фармуюцца паклады прэсных вод . З лінзамі водатрывалых грунтоў (глін, суглінкаў і шматгадовамёрзлых) звязана ўтварэнне верхаводкі ў зоне аэрацыі . Лінзамі залягаюць некаторыя рудныя карысныя выкапні .

Катэгорыя:Петралогія