Фінляндыя абвясціла незалежнасць 6 снежня 1917 года. Фармальнае абвяшчэнне незалежнасці было часткай доўгага працэсу, які прывёў да незалежнасці Фінляндыі.

Гісторыя

Пракламацыя імператрыцы Лізаветы (1742) Тэма незалежнасці Фінляндыі ўпершыню згадваецца ў XVIII стагоддзі, калі Фінляндыя знаходзілася пад кантролем Швецыі. 18 сакавіка 1742 года, калі Фінляндыя была пад акупацыяй Расійскай імперыі ў ходзе , імператрыца Лізавета Пятроўна выдала пракламацыю да фінскага народа на фінскай мове, дзе заклікала да стварэння незалежнай ад Швецыі і Расіі дзяржавы. Гэта прывяло да падрыхтоўкі стварэння . Пляменнік Лізаветы, герцаг Пётр Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскі (пазней Імператар Усерасійскі) быў абвешчаны Каралём Фінляндыі. Аднак палітычная сітуацыя хутка змянілася і ідэя была забытая.

Аньяльскі саюз Аньяльскі саюз узнік у 1788—1790 з мэтай спыніць вайну Швецыі з Расійскай імперыяй, і да некаторай ступені закранаў ідэю незалежнасці Фінляндыі. Частка ўдзельнікаў была звязана з . Расійскія акупацыі і спусташэнні 1713-21 гадоў (так званае ) і 1741-43 гадоў усё яшчэ былі ў памяці фінаў, што вялі партызанскую вайну супраць Расіі.

, які браў удзел у саюзе, напісаў ў 1786 годзе. Пазней Спрэнгтпортэн удзельнічаў у фарміраванні аўтаномнага Вялікага Княства Фінляндскага, у 1808 годзе стаў першым пасля таго, як Швецыя страціла фінскія землі ў часе Фінскай вайны.

Паўстанне нацыянальнай самасвядомасці

Органы кіравання развіваліся ў залежным ад Расійскай імперыі Вялікім Княстве Фінляндскім пасля 1809 года. збіраўся рэгулярна з 1863 года.

Нацыянальная самасвядомасць развівалася адначасова з агульнаеўрапейскімі ідэямі нацыяналізму. Юхан Людвіг Рунеберг і стварылі ідэалізаваны вобраз фінскага народа і фінскай прыроды ў 1830-40-х гадах. Юхан Вільгельм Снельман быў цэнтральнай фігурай нацыянальнага рамантызму і тагачасных дыскусій пра нацыю. Цягам ён заахвочваў адукаваныя слаі грамадства выкарыстоўваць фінскую мову замест шведскай.

трымала літаратурны салон Järnefelts skola («Школа Ярнефельт»), які стаў цэнтрам руху . У 1880—1910 залаты век фінскага мастацтва спалучыўся з нацыянальным адраджэннем. Вядомымі дзеячамі таго часу былі Акселі Гален-Калела, Алексіс Ківі і Альберт Эдэльфельт.

Лозунгам фенаманаў было: «Мы больш не шведы, рускімі станавіцца не хочам, дык давайце будзем фінамі.»Kari Tarkiainen: Adolf Ivar Arwidsson, in Matti Klinge (ed.): Suomen kansallisbiografia 1. SKS, Helsinki 2003, (page 406)

Першы перыяд русіфікацыі Фінляндыі пачаўся ў 1899 годзе з Мікалая II, калі Мікалай Бобрыкаў стаў генерал-губернатарам ФінляндыіJohnson, A.; Bickford, C., Hudson, W., Dole, N. Cyclopedic Review of Current History. Volume 9. Garretson, Cox & Co. 1899 page 198 and following. У выніку быў напісаны ліст Pro Finlandia, які сабраў 523 тысячы подпісаў, і быў дастаўлены ў Санкт-Пецярбург дэлегацыяй з 500 чалавек. У той жа час паўстаў . У 1901 годзе Расія спрабавала рэфармаваць фінскую армію новай вайсковай павіннасцю, якая абавязвала фінаў не толькі абараняць Фінляндыю, але і служыць на ўсіх франтах імперыі. Фінскае супраціўленне зрабілася масавым і толькі палова прызыўнікоў з’явілася на службу. Бобрыкаў быў застрэлены ў 1904 годзе Эйгенам Шаўманам, які пасля застрэліў і сам сябе. Фінская газета Päivälehti, раней цэнзураваная, была канчаткова зачынена праз асвятленне забойства. Кампазітар Ян Сібеліус стварыў у памяць аб Шаўмане. Параход «» няўдала спрабаваў пераправіць вялікую колькасць зброі для фінскага супраціўлення ў часе расійска-японскай вайны 1904—1905 гадоў. часова спыніла русіфікацыю.

Цягам 1905—1908 сфармаваў урад і стварыў ліберальную дэмакратыю з . У 1906 годзе быў створаны аднапалатны Парламент Фінляндыі. Тым не менш, паўнамоцтвы парламента абмяжоўваліся імператарам у 1908—1916 гадах.

Другі перыяд русіфікацыі Фінляндыі ў 1908 годзе і Першая сусветная вайна прывялі да аб’яднання актывістаў. У перыяд кіравання , пераемніка Бобрыкава, абмеркаванне законаў было перанесенае ў расійскую Дзяржаўную думу, якая прасоўвала абмежаванні фінскай аўтаноміі. Мікалай II дамагаўся поўнай русіфікацыі і скасавання аўтаноміі Фінляндыі ў 1914 годзе, але працэс быў спынены пачаткам Першай сусветнай вайны. Быў створаны рух і першыя 200, а затым 1900, фінскіх добраахвотнікаў былі адпраўленыя ў Германію каб прайсці навучанне як егеры (элітная лёгкая пяхота) для ўзброенага супраціву. Фінскія егеры сфарміравалі і былі адпраўленыя ў Лібаву змагацца супраць Расійскай імперыі. Сібеліус напісаў на словы , які служыў у 27-ым батальёне.

Падзеі 1917 года

Рэвалюцыя ў Расійскай імперыі Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года парадзілі надзею ў Вялікім Княстве Фінляндскім. Пасля адрачэння цара Мікалая II ад прастола года асабістая унія паміж Расіяй і Фінляндыяй страціла юрыдычную аснову — прынамсі, згодна з меркаваннем у Хельсінкі — бо імператар адначасова быў . Пачаліся перамовы паміж Часовым урадам Расіі і фінскім кіраўніцтвам.

Закон аб вярхоўнай уладзе Атрыманая ў выніку прапанова, зацверджаная Часовым урадам Расіі, была моцна перапрацавана ў фінскім парламенце і пераўтворана ў так званы (, ), у адпаведнасці з якім парламент абвясціў, што цяпер ён мае ўсе паўнамоцтвы ў заканадаўстве, за выключэннем міжнароднай палітыкі і ваенных пытанняў, а таксама, што можа быць скасаваны толькі ўласным рашэннем. Падчас галасавання лічылася, што Часовы ўрад хутка пацярпіць паражэнне ад . Часовы ўрад, аднак, захаваўся, не ўхваліў Закон аб уладзе і распусціў фінскі парламент.

Пасля новых выбараў і канчатковага паражэння Часовага ўрада ў Кастрычніцкай рэвалюцыі парламент Фінляндыі вырашыў стварыць рэгенцкі савет з трох чалавек на аснове Канстытуцыі Фінляндыі, а дакладней на аснове § 38 старога Закона аб форме кіравання 1772 года, які быў прыняты пасля бяскроўнага перавароту Густава III. Гэты параграф прадугледжваў абранне новага манарха ў выпадку спынення каралеўскай лініі і тлумачыўся ў Фінляндыі як надзяленне суверэнітэтам саслоўяў, а пазней парламента, падчас такога міжцарства. Аднак рэгенцкі савет так і не быў абраны праз моцную апазіцыю фінскіх сацыялістаў і іх 1917 года, якая патрабавала больш радыкальных дзеянняў.

бальшавікі агульнае права на самавызначэнне, у тым ліку права поўнага аддзялення, «для народаў Расіі». У той жа дзень парламент Фінляндыі выдаў дэкларацыю, у якой часова браў на сябе ўсе паўнамоцтвы кіравання Фінляндыяй.

Стары Закон аб форме кіравання больш не лічыўся прыдатным. Вядучыя колы доўгі час лічылі, што манархізм і спадчынная знаць састарэлі, і выступалі за рэспубліканскую канстытуцыю для Фінляндыі.

Абвяшчэнне незалежнасці

Пер Эвінд Свінхувуд сфармаваў Сенат, які пачаў сваю дзейнасць 27 лістапада 1917 года. Яго мэтай было як мага хутчэйшае дасягненне незалежнасці. 4 снежня Сенат звярнуўся ў парламент з Дэкларацыяй аб незалежнасці і прапановай новага рэспубліканскага закона аб форме кіравання. Тэхнічна Дэкларацыя незалежнасці атрымала форму прэамбулы прапановы і павінна была быць узгоднена парламентам. Парламент прыняў Дэкларацыю 6 снежня 100 галасамі супраць 88.

Са спасылкай на дэкларацыю ад 15 лістапада, у новай дэкларацыі гаворыцца:

Народ Фінляндыі гэтым крокам узяў свой лёс у свае рукі; крок адначасова апраўданы і запатрабаваны сучаснымі ўмовамі. Народ Фінляндыі глыбока адчувае, што не можа выканаць свой нацыянальны і міжнародны абавязак без поўнага суверэнітэту. Векавое жаданне свабоды чакае здзяйснення цяпер; Народ Фінляндыі выступае як свабодная нацыя сярод іншых нацый свету. (…) Народ Фінляндыі смее з упэўненасцю чакаць, як іншыя краіны свету прызнаюць, што з яго поўнай незалежнасцю і свабодай народ Фінляндыі можа зрабіць усё магчымае для дасягнення тых мэт, якія забяспечаць яму месца сярод цывілізаваных народаў.

Міжнароднае прызнанне

Свінхувуд неадкладна звярнуўся да Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Германіі і Францыі з просьбай прызнаць незалежнасць Фінляндыі. Захад, аднак, заявіў, што будзе чакаць, пакуль былы кіраўнік, Расія, прызнае дэкларацыю. Яны сказалі Свінхувуду дагаварыцца з бальшавіцкім урадам Леніна. Свінхувуд вагаўся, бо не хацеў прызнаваць бальшавікоў законнымі кіраўнікамі Расіі. Да таго ж ён думаў, што бальшавіцкая ўлада, напэўна, хутка ўпадзе. Таму парламент вырашыў папрасіць прызнання ва . Германія, якая тым часам вяла перамовы з , прымусіла фінаў перагаварыць з Леніным і . Свінхувуд паслухаўся іх парады, бо Фінляндыя жадала як мага хутчэйшага прызнання Германіяй.

ўрад Савецкай Расіі выдаў дэкрэт аб прызнанні незалежнасці Фінляндыі, а ён быў зацверджаны вышэйшым органам савецкай выканаўчай улады — Усерасійскім цэнтральным выканаўчым камітэтам.

Пасля гэтага незалежнасць Фінляндыі была прызнана Германіяй, Швецыяй і Францыяй 4 студзеня 1918 года, Нарвегіяй і Даніяй 10 студзеня і Аўстра-Венгрыяй 13 студзеня.

Арганізацыя новай краіны Эканамічныя праблемы абцяжарвалі простых людзей, што прывяло да палярызацыі і неўзабаве распаліла грамадзянскую вайну. Дэкларацыя звяртае ўвагу на гэтую праблему:

Урад будзе звяртацца да замежных дзяржаў, каб дамагчыся прызнання нашай палітычнай незалежнасці. Усе ўскладненні, голад і беспрацоўе, якія вынікаюць з цяперашняй міжнароднай ізаляцыі, патрабуюць ад урада неадкладнага ўстанаўлення прамых кантактаў з замежнымі дзяржавамі. Тэрміновая, канкрэтная дапамога ў выглядзе неабходных рэчаў для жыцця і прамысловасці — адзіны наш выратаванне ад немінучага голаду і спынення вытворчасці.

Многія з неабходных міністэрстваў і органаў улады былі заснаваныя ў гады аўтаноміі і працягвалі сваю дзейнасць, частка з іх пад новай назвай. займаў тую ж пазіцыю, што і раней. Нацыянальная лоцманская служба была русіфікавана, бо мела ваеннае значэнне. Нацыянальная навігацыйная рада, пазней названая Фінскай марской адміністрацыяй, была заснавана 15 снежня 1917 года, і лоцманства стала яе абавязкам.

Спроба ўсталяваць у Фінляндыі манархію правалілася, і ў 1919 годзе Каарла Юха Стольберг быў абраны першым прэзідэнтам. Першыя парламенцкія выбары ў гісторыі незалежнай Фінляндыі адбыліся ў сакавіку 1919 года.

Нацыянальныя сімвалы

З шэрагу прапаноў парламент выбраў сіне-белы сцяг, які быў падняты над домам парламента 28 мая 1918 года. Герб Фінляндыі з каранаваным ільвом на чырвоным полі існаваў з часоў шведскага кіравання.

Выбар дзяржаўнага гімна падзяліў сацыяльныя класы. Кансерватары аддавалі перавагу «Маамме» Рунеберга і Пацыуса, а рабочы клас спяваў «Марсельезу» і «Інтэрнацыянал». Пасля перамогі белых у грамадзянскай вайне ў Фінляндыі быў абраны «Маамме».

Дзень незалежнасці Фінляндыі 6 снежня быў абвешчаны нацыянальным святам. Законапраект аб ператварэнні Фінляндыі ў рэспубліку быў прыняты сеймам у 1919 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыя Фінляндыі Катэгорыя:Распад Расійскай імперыі