Акранскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Акран у штаце Агая, ЗША.

Агульная характарыстыка Будучы ўстановай, якая арыентавана на навуку і дследаванні, універсітэт факусуецца на такіх галінах, як палімеры, сучасныя матэрыялы і інжынерыя. Універсітэцкая школа палімернай навукі і палімернай інжынерыі размешчана ў 12-павярховым будынку са святлоадбівальным шклом недалёка ад цэнтра горада Акран на заходняй ускраіне галоўнага кампуса. Універсітэт мае тры філіялы: Уэйнскі каледж у Орвіле, універсітэцкі цэнтр у горадзе Лафайет і кампус у прыгарадзе Кліўленда Лейквудзе. Акрамя таго, універсітэт праводзіць праграмы ў галіне медсястрынства ў супрацоўніцтве з грамадскім каледжам акругі Ларэйн.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж інжынерыі і палімерных навук Каледж здароўя і навук аб чалавеку Школа права Ганаровы каледж Каледж магістратуры Уэйнскі каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая