Таццяна Піліпаўна Сцяшко́віч ( — ) — настаўнік, мовазнавец, кандыдат філалагічных навук (1956), Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1947).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Ігумен (сучасны горад Чэрвень, адміністрацыйны цэнтр Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі). Скончыла прыходскую школу і два класы вышэйшага пачатковага вучылішчаДаніловіч М. А. Сцяшковіч Таццяна Філіпаўна // Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны. Вучылася ў школе другой ступені. У 1921 годзе паступіла ў Чэрвеньскі педагагічны тэхнікум, а пасля яго закрыцця перавялася ў Мінскі педагагічны тэхнікум, які скончыла яго ў 1925 годзе. Працавала настаўнікам у Віцебскай вобласці. У 1927 годзе паступіла на 2 курс літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыла яго ў 1930 годзе. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавала настаўнікам у школах Беларускай ССР, у тым ліку ў Магілёве. У ліпені 1941 года эваукіравалася ў Арлоўскую вобласць, дзе прабыла да лістапада 1941 года, потым пераехала ў Саратаўскую вобласць, паступіла на курсы шафёраў у Пятроўску, а пасля сканчэння іх працавала па 1943 год шафёрам Макраускаўскай МТС Фёдараўскага раёна. З 1943 па 1945 год працавала завучам, выкладчыкам мовы і літаратуры ў школе. У 1945 годзе па выкліку Міністэрства асветы БССР вярнулася на радзіму, працавала інспектарам Гродзенскага аблана. З 1947 года і да выхаду на пенсію Т. П. Сцяшковіч у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. Займала пасады старшага выкладчыка, дацэнта (з 1961 года), выконваючага абавязкі прафесара, загадчыка кафедры рускай і беларускай моў, беларускай мовы (1957—1974).

Навуковая дзейнасць Т. П. Сцяшковіч даследавала марфалогію, дыялекталогію і гісторыю беларускай мовы; дыялектную лексіку, мову і стылістыку твораў Кандрата Крапівы і Міхася Лынькова.

Сярод апублікаванга: Говоры Волковыского района Гродненской области: автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Т. Ф. Стешкович. — Минск, 1954; Слоўнік Гродзенскай вобласці / Таццяна Сцяшковіч. — 2-е выд. папраўленае. — Смаленск : Інбелкульт, 2018. — 398, с. : ил.; 22 см. 500 экз. — ISBN 978-5-00076-044-4; Местоимения в белорусском языке : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра филол. наук : (10.02.02) — Мн.: б.и., 1979. — 48 с.; З назіранняў над мовай К. Крапівы (1961); Мова эпапеі Міхася Лынькова «Векапомныя дні» (1965); Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці (1972); Займеннік у беларускай мове (1977).

Імя Т. П. Сцяшковіч значыцца ў спісе збіральнікаў фактычнага матэрыялу фундаментальных прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: У 5 т.» (1993—1998).

Узнагароды Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1947) Ордэн «Знак Пашаны» (1962) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»Великая Отечественная война в судьбах сотрудников Купаловского университета: Татьяна Стешкович // Сайт ГрДУ Медаль «За працоўную адзнаку» Залаты ганаровы знак польска-савецкай дружбы Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства асветы БССР

Зноскі

Літаратура

Крыўко М. Н. Сцяшковіч Таццяна Піліпаўна // Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 546—547. — 655 с : іл. — 10 000 экз.

Спасылкі Великая Отечественная война в судьбах сотрудников Купаловского университета: Татьяна Стешкович // Сайт ГрДУ Даніловіч М. А. Сцяшковіч Таццяна Філіпаўна // Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны

Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі