Боўлінг-Грынскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Боўлінг-Грын у штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка Галоўны акадэмічны і жылы кампус плошчай 541,5 га знаходзіцца за 24 км на поўдзень ад Таліда. Установа ў 1910 годзе атрымала статут нармальнай школы, якая спецыялізавалася на падрыхтоўцы настаўнікаў. З часам вучэльня ператварылася з невялікай сельскай нармальнай школы ў комплексны дзяржаўны даследчы універсітэт. У 2019 годзе ўніверсітэт прапаноўваў больш за 200 праграм бакалаўрыяту, а таксама ступені магістра і доктара ў васьмі акадэмічных каледжах.
Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі і развіцця чалавека Каледж здароўя і сацыяльных паслуг Каледж музычнага мастацтва Каледж тэхналогіі, архітэктуры і прыкладной інжынерыі Каледж паслядыпломнай адукацыі Файерлендскі каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая