Сві́рская гара́ — помнік прыроды мясцовага значэння ў г. п. Свір Мядзельскага раёна. Насыпная гара, схілы ўкрыты лесам. Пагорак мае вельмі стромкія схілы і ўзвышаецца над навакольнай мясцовасцю на 12—15 м. Усходняя частка пагорка разбурана кар'ерам. Статус з 1970 года. Плошча складае 0,5 га. Мае гістарычную (археалагічны помнік) і культурную каштоўнасць. Месца адпачынку.

Літаратура

Катэгорыя:Свір (гарадскі пасёлак) Катэгорыя:Геаграфія Мядзельскага раёна Катэгорыя:Узгоркі Беларусі Катэгорыя:Помнікі прыроды мясцовага значэння Мінскай вобласці