Паўднёва-Ілінойскі ўніверсітэт у Эдвардсвіле () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эдвардсвіл у штаце Ілінойс, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня была створана ў 1957 годзе як філіял Паўднёва-Ілінойскага ўніверсітэта у Карбандэйле. Большасць студэнтаў універсітэта паходзяць са штата Ілінойс, студэнты з-за меж штата і замежныя студэнты складаюць толькі 19% ад агульнай колькасці студэнтаў.

Структура Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу Школа стаматалагічнай медыцыны Школа адукацыі, здароўя і паводзін чалавека Школа інжынерыі Школа медсястрынства Школа фармацыі Школа магістратуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Ілінойс

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Ілінойса