Мічыганскі тэхналагічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Хоўтан у штаце Мічыган, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1885 годзе як Мічыганская горная школа. Ва ўніверсітэцкім кампусе і за яго межамі налічваецца 18 даследчых цэнтраў, уключаючы Мічыганскі тэхналагічны даследчы інстытут. Галоўны кампус размешчаны на 374 гектарах зямлі на абрыве з выглядам на возера Портэдж. Кампус складаецца з 36 будынкаў, першы з якіх быў пабудаваны ў 1908 годзе.

Структура Каледж інжынерыі Каледж камп'ютарных навук Каледж навук і мастацтваў Каледж бізнесу Каледж лясных рэсурсаў і экалагічных навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган