Дзяржаўны ўніверсітэт імя В. Н. Фэрыса () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Біг-Рапідс у штаце Мічыган, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт названы ў гонар Вудбрыджа Натана Фэрыса (1853—1928), амерыканскага педагога і дзяржаўнага дзеяча, губернатара штата Мічыган і Сенатара ЗША. Вучэльня была заснавана непасрэдна ім у 1884 годзе як Біг-Рапідская індустрыяльная школа і стала дзяржаўнай установай адукацыі ў 1950 годзе.

Універсітэт з'яўляецца дзявятай па велічыні вышэйшай навучальнай установай у штаце. Ён прапануе 190 акадэмічных праграм бакалаўрыяту, магістратуры, спецыялітэту і аспірантуры, у тым ліку праграмы ў галіне інжынерыі, бізнесу, маркетынгу, медыяў, камунікацый і здароўя.

Структура Каледж мастацтва і навукі Каледж бізнесу Каледж адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання Каледж інжынерных тэхналогій Каледж прафесій у галіне здароўя Каледж мастацтваў і дызайну Каледж оптаметрыі Каледж фармацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган