Краснаго́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Падлужжа.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рылаўшчынскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рылаўшчына. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года Рылаўшчына перайменавана ў Красную Горку, а сельсавет — у Краснагорскі. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ПадлужжаРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. 28 лістапада 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялецкага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Сялец, вёскі Беразуйкі, Вароўскага, Дудчыцы, Каленькава, Колтава, Ластрыгіна, Слёзкі і Цяляткава)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1114 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,0 % — беларусы, 10,1 % — рускія, 0,5 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 1228 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Інфармацыя пра Краснагорскі сельсавет на сайце Мсціслаўскага райвыканкама

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе