Аляксей Іванавіч Алексін (нар. 29 кастрычніка 1966) — беларускі бізнесмен, раней знаходзіўся на дзяржслужбе. Асноўныя напрамкі дзейнасці звязаны з аптовым гандлем нафтапрадуктамі, цыгарэтамі і электроннымі цыгарэтамі, мясаперапрацоўкай, гасцінічна-рэстаранным бізнесам. Саўладальнік нацыянальнага лагістычнага аператара «Брэміна груп». Да чэрвеня 2021 года валодаў буйным беларускім банкам «МТБанк». Вёў бізнес і ў Латвіі (вытворчасць біяпаліва, піва, гандаль). Згодна з расследаваннем OCCRP, Siena і Белсата, Алексін і Аляксандр Зайцаў у 2012 годзе атрымалі ў Літве від на жыхарства і адкрылі там некалькі кампаній. Хоць гэтыя кампаніі працавалі без прыкметнай дзелавой актыўнасці і без персаналу, праз іх рахункі правялі больш за 46 мільёнаў еўра. Праз некалькі месяцаў пасля атрымання тытунёвых прэферэнцый у 2018 годзе Алексін падарыў службе бяспекі прэзідэнта дзевяць машын і матацыклаў агульным коштам у 1,7 мільёна даляраў.

Да 2012 года Алексін быў бізнес-партнёрам уладальніка групы «Трайпл» Юрыя Чыжа, але пасля яго арышту стараўся дыстанцыявацца ад яго. У цяперашні час лічыцца звязаным з бізнесменам Аляксандрам Шакуціным. Алексіна называюць адным з «кашалькоў» Аляксандра Лукашэнкі. У лютым 2022 года ў швейцарскім банку знайшлі рахунак Алексіна з 39 мільёнамі долараў, які існаваў з 2012 па 2014 год. У чэрвені 2022 года стала вядома, што на штучным востраве ў ААЭ ў Аляксея Алексіна ёсць апартаменты, а ў яго сына Дзмітрыя — віла.

Па дадзеных , у 2022 годзе Аляксей Алексін і яго малодшы сын Віталь атрымалі пашпарты Вануату.

Паводле сумеснага расследавання OCCRP, Беларускага расследавальніцкага цэнтра, , , які выйшаў у 2026 годзе, у файлах правайдэра фінансавых паслуг Worldclear змяшчаюцца падазроныя транзакцыі Алексіну праз Worldclear і вануацкі банк, аформленыя як вяртанне пазыкі.

Міжнародныя санкцыі У студзені 2021 года на фоне магчымых санкцый Еўрасаюза Аляксей Алексін перадаў свае долі ў кампаніях сынам — Віталю і Дзмітрыю. У чэрвені 2021 года на Алексіна, а таксама на звязаныя з ім кампаніі «Брэміна груп» і «Новая нафтавая кампанія» былі накладзены санкцыі Еўрапейскага Саюза. У хуткім часе да санкцый супраць Алексіна, «Брэміна груп» і «ННК» далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Канада і Швейцарыя. 9 жніўня 2021 года Алексіна, «Брэміна груп», «ННК», а таксама раней звязаныя з бізнесменам кампаніі «Інтэр табака», «Энерга-Оіл», «Белнафтагаз» уключылі ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША. Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе да санкцый супраць Алексіна, «Брэміна груп» і «ННК» далучыліся Японія і Украіна.

У жніўні 2023 года жонка Аляксея Алексіна Іна, а таксама яго сыны Віталь і Дзмітрый Алексіны трапілі ў санкцыйны спіс ЗША. Яшчэ да гэтага, у 2022 годзе, Еўрапейскі саюз і Швейцарыя увялі санкцыі супраць Дзмітрыя і Віталя Алексіных і кампаніі «Інтэр табака», а Канада – супраць Іны і Віталя Алексіных, а таксама супраць «Інтэр табака».

У лістападзе 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся зняць санкцыі ЕС з «Брэміна груп».

Па дадзеных журналісцкага расследавання «Бюро», некаторыя актывы сям’і Алексіна былі перапісаныя на Вікторыю Губанаву, жонку яго сына Дзмітрыя, пасля ўключэння апошняга ў санкцыйны спіс ЕС.

Крыніцы

Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Прадпрымальнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі