Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Індыянапалісе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Індыянапаліс у штаце Індыяна, ЗША. У 2024 годзе плануецца ажыццявіць падзел універсітэта на дзве незалежныя ўстановы.

Агульная характарыстыка Вучэльня ўваходзіць адразу ў дзве ўніверсітэцкія сістэмы штата — гэта адна з дзевяці ўстаноў адукацыі сістэмы Індыянскага ўніверсітэта і адна з пяці ўстаноў адукацыі сістэмы Універсітэт імя Джона Перд’ю. Яна прапануе больш за 550 адукацыйных праграм, якія прадстаўляюцца 17 рознымі школамі.

Кампус універсітэта знаходзіцца на захад ад цэнтра горада Індыянапаліс, у некалькіх хвілінах хады ад будынка заканадаўчага сходу штата і іншых урадавых устаноў.

У рэйтынгу U.S. News & World Report за 2022 год універсітэт заняў 196-е месца сярод усіх універсітэтаў у ЗША і 99-е месца сярод дзяржаўных універсітэтаў ЗША, 46-е месца ў катэгорыі «Самыя інавацыйныя вучэльні», 67-е месца ў катэгорыі «Найлепшая вучэльня», і заняла 114-е месца ў «Лепшая інжынерная праграма бакалаўрыяту».

Структура Школа мастацтва і дызайну Школа бізнесу Школа стаматалогіі Школа адукацыі Школа грамадскага здароўя Школа здароўя і навук аб чалавеку Школа інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі Школа права Школа вольных мастацтваў Школа медыцыны Школа медсястрынства Школа грамадскіх і экалагічных спраў Школа сацыяльнай працы Школа дабрачыннасці Школа інжынерыі і тэхналогій Школа прыродазнаўчых навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны Катэгорыя:Індыянапаліс