Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Форт-Уэйн у штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня ўваходзіць у сістэму Універсітэта імя Джона Перд’ю і была заснавана 1 ліпеня 2018 года, калі яго папярэднік — Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне афіцыйна падзяліўся на дзве асобныя ўстановы: Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне і Індыянскі ўніверсітэт ў Форт-Уэйне.

Структура Каледж вольных мастацтваў Каледж прыродазнаўчых навук Каледж інжынерыі, тэхналогій і інфарматыкі Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў Школа бізнесу Школа адукацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны