Эмануэль Ле Руа Ладзюры (; , Ле-Муцье-ан-Сінгле, Кальвадос, Францыя — 22 лістапада 2023, Парыжhttps://www.nytimes.com/2023/11/23/books/emmanuel-le-roy-ladurie-dead.html) — французскі гісторык. Ганаровы прафесар Калеж дэ Франс, член Французскай акадэміі маральных і палітычных навук. Прадстаўнік Школы Аналаў, вучань Фернана Брадэля.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і палітыка хрысціянска-дэмакратычнай арыентацыі , міністра сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Вішы ў 1942 годзе і дэпутата парламента ў 1951—1962 гадах. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт; выкладаў ва Універсітэце Манпелье.
У 1966 годзе выдаў першую вялікую працу — сваю дысертацыю Les paysans de Languedoc (Сяляне Лангедока), дзе прапанаваў тэзу пра статычнасць сацыяльна-эканамічнай гісторыі Лангедока.
У 1975 годзе выдаў сваю самую вядомую працу — Montaillou, village occitan de 1294 à 1324 («Мантаю, аксітанская вёска (1294—1324)»). На грунце матэрыялаў, сабраных Жакам Фурн’е, біскупам Пам’е (пазней Папа Бенедыкт XII), падчас барацьбы з катарамі, Ладзюры аднавіў штодзённыя падрабязнасці жыцця сялян паўднёвафранцузскай вёскі Мантаю на мяжы XIII—XIV стагоддзяў. Даследаванне стала ўзорам цэласнага погляду на жывую сацыяльную рэальнасць мінулага, без штучнага дзялення на асобныя сферы гістарычнага аналізу (побыт, этыка, гаспадарка). Кнігу Ладзюры лічаць адной з класічных прац мікрагісторыі, аднак, звяртаюць увагу на недастаткова крытычнае стаўленне да крыніц.
У 1973 і 1978 гадах выйшлі два тамы яго працы Le Territoire de l’historien (Тэрыторыя гісторыка), прысвечанай метадалагічным пытанням.
У 1980 годзе выйшла праца Le Carnaval de Romans (Карнавал у Рамане), прысвечаная вывучэнню масавай разні падчас карнавалу ў паўднёвафранцузскім мястэчку Раманс-сюр-Ізэр у 1580 годзе.
Акрамя гэтага, Ладзюры вывучаў гісторыю клімату і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічныя працэсы. Навуковец прапанаваў канцэпцыю раўнавагі экадэмаграфічнай сістэмы Еўропы ў XIV — сярэдзіне XVIII стагоддзяў.
Працяглы час Ладзюры быў членам Французскай камуністычнай партыі, у 1963 годзе перайшоў у Аб’яднаную сацыялістычную партыю з прычыны задушэння паўстання 1956 года ў Венгрыі.
Навуковыя зацікаўленні Эмануэля Ле Руа Ладзюры лічаць галоўным выразнікам ідэй трэцяга пакалення школы «Аналаў». Тэматыка яго даследаванняў надзвычай шырокая, ахоплівае гісторыю клімату, гляцыялогію, дэмаграфію, вінаробства, антрапаметрычныя даследаванні, гістарычную геаграфію, гісторыю сельскай гаспадаркі, гісторыю інстытутаў, Рэнесанс, жанр травелогаў, рэлігійныя войны, прыдворную культуру, рэвалюцыйны тэрор.Уваров П. Ю. Между «Ежами» и «Лисами». Заметки об историках. — М.: Новое литературное обозрение. 2015.
У працы «Гісторыя клімату» выказвае сумневы ў справядлівасці асноўнай ідэі Фернана Брадэля пра нязменнасць натуральных фактараў у гісторыі ЕўропыСтаростин Д. Н. Жак Ле Гофф (1924—2014). Поколения школы «Анналов» // Vox medii aevi. Выпуск 1 (11). 2014.. Прааналізаваў даныя хронік і падатковых вопісаў, навуковец параўнаў іх з вынікамі гляцыёлагаў і прыйшоў да высновы пра дынамічныя змены натуральных умоў. Такая выснова дазволіла навукоўцу выявіць сувязь паміж пэўнымі перыядамі «малога абледзянення» (XI і XVI—XVII стагоддзяў) з значнымі «зменамі ў эканамічных і сацыяльных структурах грамадства Сярэднявечча і ранняга Новага часу». У іншай працы — «Мантаю, аксітанская вёска», навуковец адсунуў на другі план сацыяльныя структуры і вылучыў ментальнасць. На думку Ле Руа Ладзюры, «для аддаленай вёскі ў гарах тыповая структура феадальнага грамадства мела менш значэння за тыя ўяўленні пра соцыум, якія ствараліся людзьмі ў працэсе іх паўсядзённага ўзаемадзеяння».
Працы
Les Paysans de Languedoc — 1966 Montaillou, village occitan, 1975
Le Territoire de l’historien Vol. 1 — 1973 Le Territoire de l’historien Vol. 2 — 1978 Le Carnaval de Romans, 1579—1580 — 1980 Histoire du climat depuis l’An Mil, 1983 L'État royal — 1987 L’Ancien Régime — 1991 Le Siècle des Platter (1499—1628), Le mendiant et le professeur — 1995 Saint-Simon, le système de la Cour — 1997 Histoire de la France des Regions — 2001 Histoire des paysans français, de la peste noire a la Révolution — 2002 Histoire humaine et comparée du climat — 2004 Abrégé d’Histoire du climat — 2007
Крыніцы
Літаратура
Гуревич А. Я., Харитонович Д. Э. Ле Руа Ладюри (Le Roy Ladurie) Эмманюэль // Культурология. XX век. Энциклопедия в 2-х томах / Главный редактор и составитель С. Я. Левит. — СПб.: Университетская книга, 1998. Эммануэль Ле Руа Ладюри. Застывшая история / Перевод к.ф.н. Н. В. Ефремовой // THESIS, Вып. 2, 1993. = Emmanuel Le Roy Ladurie. L’histoire immobile // Annales: Économies, Sociétés, Civilisations, mai-juin 1974, v.29, no.3, p.673-692. Уваров П. Ю. Между «ежами» и «лисами». Восприятие творчества Э. Ле Руа Лаюдри в СССР и России / П. Ю. Уваров // Французский ежегодник. — М., 2010. — С. 393—409.
Спасылкі
Профіль на сайце Калеж дэ Франс Профіль на сайце Французскай акадэміі маральных і палітычных навук Універсітэт XXI стагоддзя і новыя тэхналогіі (інтэрв’ю з Ладзюры)
Катэгорыя:Сацыялісты Францыі Катэгорыя:Камуністы Францыі Катэгорыя:Гісторыкі Францыі