Вісконсінскі ўніверсітэт імя Дж. Стаўта () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Менамоні ў штаце Вісконсін, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1891 годзе і названа ў гонар свайго фундатара, лесапрамысловага магната Джэймса Стаўта.
Установа вядома таксама пад сваёй неафіцыйнай назвай як Вісконсінскі політэхнічны ўніверсітэт. Гэта адзін з двух спецыялізаваных універсітэтаў у сістэме Вісконсінскага ўніверсітэта, які прапануе мэтанакіраваныя праграмы, звязаныя з прафесійнай кар'ерай у прамысловасці, тэхналогіях, прыкладным мастацтве і дапаможных прафесіях, а таксама адзін з двух універсітэтаў гэтай універсітэцкай сістэмы, які не мае ў свёй назве пазначэння горада, у якім знаходзіцца.
Універсітэт прапануе 49 спецыяльнасцей бакалаўрыяту і 22 праграмы магістратуры, а таксама праграму аспірантуры.
Структура Каледж мастацтваў і гуманітарных навук Каледж навук, тэхналогій, інжынерыі, матэматыкі і кіравання
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вісконсін
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Вісконсіна