Вісконсінскі ўніверсітэт у Ошкашы () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Ошкаш у штаце Вісконсін, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта і прапануе праграмы атрымання ступені бакалаўра, магістра і доктара. Створана ў 1871 годзе як дзяржаўная нармальная школа (школа па падрыхтоўцы настаўнікаў). Яна стала першай школай такога тыпу ў ЗША, пры якой дзейнічаў дзіцячы сад. Першапачаткова навучанне было бясплатным для ўсіх, хто заявіў аб сваім намеры выкладаць у дзяржаўных школах Вісконсіна.

Структура Каледж бізнесу Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг Каледж літаратур і навукі Каледж медсястрынства Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вісконсін

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Вісконсіна