Місурыйскі заходні дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Джозеф у штаце Місуры, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1915 годзе як двухгадовая навучальная ўстанова пад назвай Малодшы каледж Святога Іосіфа. У 1969 годзе навучальная ўстанова была ператворана ў чатырохгадовы каледж, а ў 1977 годзе была перайменавана ў Місурыйскі заходні дзяржаўны каледж. 28 жніўня 2005 года назва была зменена на сучасную. Кампус плошчай 3 км2 на ўсходзе горада з'яўляецца сядзібай для 18 акадэмічных адзінак. У цэнтры ўвагі вучэльні ў асноўным гуманітарныя дысцыпліны, але прадстаўлены і прыродазнаўча-тэхнічныя кірункі навучання.

Структура Каледж бізнесу і прафесійных студый Каледж вольных мастацтваў Каледж навук і здароўя Школа магістратуры Школа выяўленчага мастацтва Школа медсястрынства і прафесій у галіне здароўя Школа бізнесу

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Місуры

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Місуры