Анатоль Віктаравіч Свірыдаў (нар. , Орша, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па баскетболе. Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборную Беларусі.

Біяграфія Чэмпіён і неаднаразовы ўладальнік Кубка Беларусі. Удзельнік моладзевых чэмпіянатаў свету і Еўропы па баскетболе.

Працуе дзіцячым трэнерам у «Федэрацыі баскетбола Хабараўскага краю»Федерация баскетбола Хабаровского края.

Кар’ера 1997—2000 — Лакаматыў (Віцебск) 2000 — Спартак-Кандытар (Гомель) 2000—2003 — Лакаматыў-КіС (Віцебск) 2003—2005 — Гродна-93 2005—2007 — АЗАА (Асіповічы) 2007—2010 — Гродна-93 2010—2011 — АЗАА (Асіповічы) 2011—2012 — СБК Асіповічы

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2003/2004. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1997/1998, 2004/2005, 2009/2010. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2005/2006, 2006/2007, 2007/2008, 2010/2011. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2003, 2004, 2007. Фіналіст Кубка Беларусі (2): 1999, 2000.

Спасылкі Свиридов Анатолий Викторович

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі