«Народны мастак Беларусі» — ганаровае званне. Ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» прысвойваецца не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» буйнейшым мастакам, якія стварылі выдатныя творы жывапісу, скульптуры, графікі, манументальнага, дэкаратыўна-прыкладнага, тэатральнага, кіна- і тэлемастацтва, якія зрабілі значны ўклад у айчынную культуру і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.

Народныя мастакі Беларусі Барыс Герлаван (1992) Павел Масленікаў (1994) Май Данцыг (1995) Георгій Паплаўскі (1997) Раіса Кудрэвіч (1999) Іван Міско (2008)Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі каля 50 чалавек Уладзімір Тоўсцік (2011)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2010 г. № 370 Анатоль Бараноўскі (2012)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2012 г. № 500 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Уладзімір Слабодчыкаў (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 334 ад 10 верасня 2021 года

Гл. таксама Народны мастак Беларускай ССР

Зноскі

Спасылкі Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь