Гаэтан Какуджы (; 3 кастрычніка 1942 — 21 ліпеня 2009) — кангалезскі журналіст, актывіст і палітык. Стрыечны брат Ларана Кабілы.

Біяграфія Нарадзіўся ў Анкора, правінцыя Катанга. Вучыўся ў Лувенскім універсітэце, дзе атрымаў ступень у галіне палітычных, эканамічных і сацыяльных навук. Працаваў журналістам у брусельскай газеце La Cité.

У 1970-х і 1980-х гадах жыў у Льежы і прадстаўляў кангалезскую апазіцыйную Партыю народнай рэвалюцыі ў Бельгіі. Прызначаны намеснікам генеральнага сакратара і членам ЦК партыі. Адказваў за знешнюю палітыку і міжнародныя адносіны. Пазней з’яўляўся першым намеснікам генеральнага сакратара Альянсу дэмакратычных сіл вызвалення Конга.

Пасля прыходу Кабіла да ўлады ў 1997 годзе, прызначаны губернатарам правінцыі Катанга. У студзені 1998 года заняў пасаду міністра ўнутраных спраў. Знаходзіўся на пасадзе да красавіка 2001 года.

Пасля забойства Кабілы 16 студзеня 2001 года ўвайшоў у склад надзвычайнага камітэта, які прызначыў новым кіраўніком дзяржавы Жазефа Кабілу.

У кастрычніку 2003 года абраны ў Сенат.

Памёр у бальніцы Сен-Люк у Бруселі 21 ліпеня 2009 года пасля тыднёвай шпіталізацыі.

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Катэгорыя:Палітыкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Журналісты XX стагоддзя