Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук — міжнароднае няўрадавае аб’яднанне, створанае з мэтай аб’яднання намаганняў вучоных для вырашэння агульных праблем навуковага развіцця грамадства, абагульнення вынікаў фундаментальных і прыкладных даследаванняў, узгаднення навуковай палітыкі акадэмій навук, падтрымкі найбольш перспектыўных напрамкаў навуковых даследаванняў, выкарыстання ўнікальнай і дарагой апаратуры.Положение о Международной ассоциации академий наук
Агульная інфармацыя Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук была створана па ініцыятыве прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны акадэміка Барыса Яўгенавіча Патона ў Кіеве ў 1993 годзе для арганізацыі ўзаемадзеянняў паміж Акадэміямі розных краін. Прэзідэнтам МААН быў абраны Б. Я. Патон, а НАН Украіны стала базавай акадэміі навук МААН. З 2017 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі стала выконваць функцыі базавай акадэміі навук у арганізацыйным і метадычным суправаджэнні МААН. Кіраўніком Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук быў абраны Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў (перавыбраны ў 2022 г.Гусаков переизбран руководителем Международной ассоциации академий наук), у 2025 годзе яго змяніў Уладзімір Сцяпанавіч Каранік. Вышэйшы кіруючы орган Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук — Савет МААН.
Па стане на 31 сакавіка 2026 года ў склад МААН уваходзілі 27 арганізацый-членаў, а таксама дзейнічалі 27 навуковых саветаў (уключаючы Савет маладых вучоных МААН).Международная ассоциация академий наук
Правадзейныя члены Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі В’етнамская акадэмія навук і тэхналогій Нацыянальная акадэмія навук Грузіі Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Казахстан Кітайская акадэмія навук (з 2018 г.) Кубінская акадэмія навук (з 2023 г.) Нацыянальная акадэмія навук Кыргызскай Рэспублікі Акадэмія навук Малдовы Мангольская акадэмія навук (з 2019 г.) Расійская акадэмія навук Акадэмія навук Рэспублікі Таджыкістан Акадэмія навук Туркменістана Акадэмія навук Рэспублікі Узбекістан Чарнагорская акадэмія навук і мастацтваў (з 2018 г.) Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (абраны правадзейным членам у 2020 годзе, да гэтага быў асацыяваным членам) Нацыянальны даследчы цэнтр «Курчатаўскі інстытут» (абраны правадзейным членам у 2020 годзе, да гэтага быў асацыяваным членам) Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў (абраны правадзейным членам у 2020 годзе, да гэтага быў асацыяваным членам) Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (дзяржаўны ўніверсітэт) (абраны правадзейным членам у 2020 годзе, да гэтага быў асацыяваным членам) Расійскі цэнтр навуковай інфармацыі (раней — Расійскі фонд фундаментальных даследаванняў, абраны правадзейным членам у 2020 годзе, да гэтага быў асацыяваным членам) Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў (да 2023 г. быў асацыяваным членам МААН) Акадэмія навук правінцыі Гуандун (КНР) (прынята ў 2021 г., да 2023 г. была асацыяваным членам МААН) Акадэмія навук правінцыі Цзянсу (КНР) (прынята ў 2018 г., да 2023 г. была асацыяваным членам МААН) Акадэмія навук правінцыі Хэйлунцзян (КНР) (прынята ў 2019 г., да 2023 г. была асацыяваным членам МААН) Акадэмія навук правінцыі Шаньдун (КНР) (прынята ў 2019 г., да 2023 г. была асацыяваным членам МААН) Расійская акадэмія адукацыі (прынята ў 2022 г., да 2023 г. была асацыяваным членам МААН)
Былыя члены Нацыянальная акадэмія навук Украіны (да 2023 г. была правадзейным членам МААН) Нацыянальная акадэмія аграрных навук Украіны (прынята ў 2018 г., да 2023 г. была асацыяваным членам МААН)
Кіраўніцтва
Кіраўнікі Барыс Яўгенавіч Патон — прэзідэнт МААН у 1993—2016 Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў — кіраўнік МААН у 2017—2025 Уладзімір Сцяпанавіч Каранік — кіраўнік МААН з 2025Постановление Совета МААН от 18 сентября 2025 года № 383
Намеснікі кіраўніка Леанід Міхайлавіч Сушчэня — віцэ-прэзідэнт МААН у 1994—1997Постановление Совета МААН от 11 ноября 1994 года № 18Постановление Совета МААН от 12 октября 1996 года № 53Постановление Совета МААН от 19 декабря 1997 года № 65 Пётр Аляксандравіч Віцязь — намеснік кіраўніка МААН у 2018—2025 Постановление Совета МААН от 23 апреля 2018 года № 271 Уладзіслаў Якаўлевіч Панчанка — намеснік кіраўніка МААН у 2021—2024 Віктар Антонавіч Садоўнічы — намеснік кіраўніка МААН у 2021—2022 Васіль Леанідавіч Гурскі — намеснік кіраўніка МААН з 2025Постановление Совета МААН от 18 сентября 2025 года № 389
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук Архіў сайта МААН за 2008—2022 гады Катэгорыя:Міжнародныя навуковыя арганізацыі Катэгорыя:Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі