Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў (МСБП) — добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх літаратараў. Заснаваная ў 2022 годзе ў Вільні. Кіраўнік — Дзмітрый Плакс, прэс-сакратар — Ціхан Чарнякевіч.
Мэты Мэтай арганізацыі з’яўляецца пашырэнне прасторы беларускай літаратуры ў свеце, інфармаванне беларускіх літаратараў і грамадскасці, абарона аўтарскага права, арганізацыя літаратурных мерапрыемстваў, адукацыйных праектаў у сферы літаратуры і літаратуразнаўства як у Беларусі, так і па-за яе межамі.
Гісторыя Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў паўстаў з ініцыятывы пісьменніка і перакладчыка Дзмітрыя Плакса.
Арганізацыя запісвае аўдыёкнігі беларускіх пісьменнікаў, праводзіць агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі.
У 2023 годзе Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў пра правядзенне конкурса да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2022 годзе Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Літвы Катэгорыя:Арганізацыі Вільні Катэгорыя:2022 год у Вільні Катэгорыя:Літаратурныя аб’яднанні Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Літвы